Рустэм Закіевіч Хамітаў

Рустэм Закіевіч Хамітаў (башк.: Рөстəм Зəки улы Хəмитов; нар. 18 жніўня 1954 года, сяло Драчэніна, Ленінск-Кузнецкі раён, Кемераўская вобласць) — расійскі дзяржаўны дзеяч, другі Прэзідэнт Рэспублікі Башкартастан з 19 ліпеня 2010 года да 31 снежня 2014 (выконваючы абавязкі прэзідэнта Башкартастана з 30 мая да 25 верасня 2014 года). Кіраўнік Рэспублікі Башкартастан з 1 студзеня 2015 да 11 кастрычніка 2018 года. 14 — 15 чэрвеня 2012 года з візітам наведаў Беларусь.

Рустэм Закіевіч Хамітаў
Рөстəм Зəки улы Хəмитов
Сцяг1-ы Кіраўнік Рэспублікі Башкартастан Сцяг
1 студзеня 2015 — 11 кастрычніка 2018
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Радый Фарытавіч Хабіраў
Сцяг2-і Прэзідэнт Рэспублікі Башкартастан Сцяг
19 ліпеня 2010 — 31 снежня 2014
Кіраўнік урада Азамат Фатахавіч Ілімбетаў
Папярэднік Муртаза Губайдулавіч Рахімаў
Пераемнік пасада скасавана
Сцяг6-ы Старшыня Урада Рэспублікі Башкартастан
20 ліпеня 2010 — 19 мая 2011
Прэзідэнт ён сам
Папярэднік Раіль Саліхавіч Сарбаеў
Пераемнік Азамат Фатахавіч Ілімбетаў
Сцяг1-ы кіраўнік Федэральнага агенцтва водных рэсурсаў
22 сакавіка 2004 — 20 мая 2009
Прэзідэнт Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін (да 2008 года)
Дзмітрый Анатолевіч Мядзведзеў (з 2008 года)
Кіраўнік урада Віктар Аляксеевіч Зубкоў (да 2008 года)
Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін (з 2008 года)
Пераемнік Марына Валер'еўна Селіверстава
Нараджэнне 18 жніўня 1954(1954-08-18) (70 гадоў)
Веравызнанне Іслам
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[1]
Прафесія інжынер-механік
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 18 жніўня 1954 года ў Кемераўскай вобласці.

У 1977 годзе скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Э. Баумана па спецыяльнасці «Рухавікі лятальных апаратаў»[2]. Доктар тэхнічных навук па праблемах аўтаматызаваных сістэм кіравання. Аўтар больш за 100 навуковых публікацый[3].

1977—1978 — памочнік майстра, майстар Уфімскага маторабудаўнічага вытворчага аб’яднання[3].

1978—1986 — інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік Уфімскага авіяцыйнага інстытута[3].

1986—1988 — загадчык лабараторыяй па наземнаму выкарыстанню авіярухавікоў.

1988—1990 — загадчык навукова-вытворчага аддзела Усходняга філіяла Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута па будаўніцтве магістральных трубаправодаў.

1990—1993 — народны дэпутат Вярхоўнага савета Башкірскай АССР, старшыня камісіі па экалогіі і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў[2].

1993—1994 — дырэктар Інстытута прыкладной экалогіі і прыродакарыстання Рэспублікі Башкартастан[2]. Быў адным з заснавальнікаў і першым кіраўніком установы, якая ўваходзіць у структуру Акадэміі навук Рэспублікі Башкартастан. Пры ім інстытут стаў галоўной арганізацыяй па выкананні рэспубліканскіх праграм у сферы экалогіі, а таксама распрацоўцы канцэпцыі экалагічнай і прамысловай бяспекі рэгіёну[4].

1994—1996 — узначальваў Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя, прыродакарыстання, папярэджання і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый Рэспублікі Башкартастан[2].

1996—1999 гадах — міністр па надзвычайных сітуацыях і экалагічнай бяспекі Рэспублікі Башкартастан, член Савета бяспекі Рэспублікі Башкартастан[2].

У 1999 годзе ўзначаліў Дэпартамент папярэджанняў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расійскай Федэрацыі[2].

2000—2003 — галоўны федэральны інспектар па Рэспубліцы Башкартастан апарата паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай федэральнай акрузе, затым выконваючы абавязкі намесніка паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай федэральнай акрузе[2].

2003—2004 — кіраўнік міжрэгіянальнай інспекцыі па найбуйнейшым падаткаплацельшчыкам, начальнік Упраўлення найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Міністэрства Расійскай Федэрацыі па падатках і зборах[2].

2004—2009 — кіраўнік Федэральнага агенцтва водных рэсурсаў. З 2009 года працаваў намеснікам Старшыні Праўлення ААТ «Русгідра»[2].

З 19 ліпеня 2010 года — Прэзідэнт Рэспублікі Башкартастан.

14 верасня 2014 года па выніках датэрміновых выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Башкартастан набраў 81,71 працэнта галасоў выбаршчыкаў і быў пераабраны на другі тэрмін[2].

11 кастрычніка 2018 года падаў у адстаўку.

На падставе рашэння, прынятага дэлегатамі XVIII з’езда палітычнай партыі «Адзіная Расія», які праходзіў 7-8 снежня 2018 года, Рустэм Хамітаў выключаны са складу Вышэйшага савета партыі[5].

Зноскі

Спасылкі

правіць