Рут Уо́лер (англ.: Ruth S. Waller; 19 жніўня 1921, Каліфорнія, ЗША — 4 жніўня 1946, Мінск, БССР) — амерыканская місіянерка, член беларускай місіі ААН у справе дапамогі і аднаўлення (ЮННРА).

Рут Уолер
Дата нараджэння 19 жніўня 1921(1921-08-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 жніўня 1946(1946-08-04) (24 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны Рут разам з мужам працавала ў Мінску ў рамках місіі з удзелам грамадзян ЗША і Новай Зеландыі[2]. Задачай Адміністрацыі дапамогі і аднаўлення было аказанне эканамічнай дапамогі, рэпатрыяцыя і падтрымка ўцекачоў[3]. Уолер займалася арганізацыяй паставак у БССР прадуктаў, адзення, медыцынскіх прэпаратаў.

Улетку 1946 года Рут Уолер выратавала трох хлопчыкаў, якія танулі ў возеры. Захварэўшы пасля гэтага на запаленне лёгкіх і менінгіт[2], 4 жніўня таго ж года[4] яна памерла. Пахаваная на Ваенных могілках Мінска.

Ушанаванне памяці правіць

Дзень памяці Рут Уолер штогод адзначаюць у пасольстве ЗША ў Беларусі і ў прадстаўніцтве ААН. У музеі Вялікай Айчыннай вайны створаны аддзел, прысвечаны памяці Рут Уолер[4].

Зноскі

  1. а б в Dunsmuir NewsДансм’юр: 1946. — Т. 57, вып. 57. — С. 1.
  2. а б Кіраўнік дыпмісіі ЗША наведаў магілу Рут Уолер. Грамадства. Радыё «Свабода» (8 жніўня 2012).
  3. Новы часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі ўсклаў кветкі на магілу супрацоўніцы ААН Рут Уолер у Мінску(недаступная спасылка). Фота. БелаПАН (8 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 26 сакавіка 2015.
  4. а б Новы часовы павераны ЗША ўсклаў кветкі на Ваенных могілках. Грамадства. Наша Ніва (8 жніўня 2012).

Спасылкі правіць

  • Памяць(недаступная спасылка) (руск.)