Рух за вызваленне дэльты Нігера
Рух за вызваленне дэльты Нігера, МЕНД (англ.: The Movement for the Emancipation of the Niger Delta, MEND) — нiгерыйская антыўрадавая хрысціянская паўстанцкая групоўка, якая дзейнічае на тэрыторыі дэльты Нiгера і якая выступае за нацыяналізацыю нафтавых рэсурсаў Нігерыі.
МЕНД упершыню заявіла пра сябе ў пачатку 2006 г., пасля арышту актывіста народа iджо Альхаджы Муджахiда Дакубо-Асары.
Арганізацыя займаецца выкраданнем нафтавікоў, выбухамі трубаправодаў і супрацьстаяннем нігерыйскай арміі[1]. Лічыцца, што серыя тэрактаў, учыненых гэтай групоўкай вясной 2006 года, панізіла здабычу нафты ў Нігерыі на 25%[2].
У перыяд 2006—2009 групоўка здзейсніла цэлы шэраг нападаў, асабліва часта яны адбываліся ў 2006 годзе, у тым ліку 9 чалавек было забіта пры нападзе на офіс італьянскай нафтавай кампаніі Eni[3].
У 2009 годзе лідары групоўкі адмовіліся ад гвалту і падпісалі перамір’е з урадам. 12 ліпеня, за дзень да вызвалення лідара руху Генры Аку, баевікі Руху за вызваленне дэльты Нігера ўпершыню правялі аперацыю на тэрыторыі найбуйнейшага горада Нігерыі Лагос. У выніку нападу баевікоў на наліўны пірс для нафтавых танкераў у Лагосе загінулі як мінімум пяць чалавек[4].
MEND вядзе барацьбу за незалежнасць дэльты Нігера і нацыяналізацыю нафтагазавай галіны, рэгулярна нападаючы на аб’екты, якія належаць замежным кампаніям, і захопліваючы ў палон іх супрацоўнікаў. У цяперашні час баевікі MEND утрымліваюць у закладніках дваіх расіян і ўкраінца, захопленых у палон 5 ліпеня пры нападзе на танкер ў раёне паўднёвага ўзбярэжжа Нігерыі. Аднак у 2010 адбыліся новыя нападу[1]. Так, 1 кастрычніка з танкера, пры дапамозе якога, як мяркуецца, ажыццяўлялася кантрабанда нафты, былі выкрадзеныя 2 марака[5]. У 2013 годзе тэрарысты абвясцілі аб аперацыі «Барбароса», у рамках якой падлягалі знішчэнню мячэці, мусульманскія арганізацыі, у тым ліку дабрачынныя, вядомыя мусульманскія святары і чыноўнікі-мусульмане. Гэта стала адказам тэрарыстаў-хрысціян МЕНД на дзейнасць ісламісцкіх тэрарыстаў[6][7].
- 2006, 24 студзеня — напад групы з 30 чалавек, узброеных АК-47 на офіс італьянскай нафтавай кампаніі. 8 паліцэйскіх і 1 служачы загінулі.
- 2006, 18 лютага — баевікі МЕНД захапілі 9 нафтавых рабочых фірмы Royal Dutch Shell.
- 2006 9 сакавіка — 30 катэраў па 15 чалавек у кожным, узброеныя аўтаматамі, кулямётамі і гранатамёта, атакавалі нафтаналіўны танкер. Адбылася жорсткая перастрэлка з 7 патрульнымі ўрадавымі катэрамі. Загінула 13 нігерыйскіх салдат.
- 2009, 15 мая — Рух за вызваленне дэльты Нігера аб’явіла татальную вайну дзяржаве. Па сцвярджэнні МЕНД, тры катэры урадавых войскаў былі захопленыя баевікамі, шэсць патоплены, яшчэ тры знішчаны цалкам.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Who are Nigeria's Mend oil militants? (англ.) . BBC News. Праверана 5 студзеня 2014.
- ↑ Movement for the Emancipation of the Niger Delta (MEND) (англ.) . Terrorist Organization Profile. University of Maryland. Праверана 5 студзеня 2014.
- ↑ Akpan, 2010, p. 31
- ↑ Движение за освобождение дельты Нигера объявило перемирие.
- ↑ В Нигерии похищены двое моряков с танкера MV Eckhardt
- ↑ Нигерийские террористы-христиане объявили о намерении начать крестовый поход против мусульманского севера
- ↑ Крестовый поход начнется 31 мая в Нигерии
СпасылкiПравіць
Elias Courson. Movement for the Emancipation of the niger delta (MEND) // Discussion paper 47. — Uppsala: Nordiska Afrikainsititet, 2009. — ISBN 978-91-7106-657-2. — ISSN 1104-8417.Nseabasi S. Akpan. Kidnapping in Nigeria’s Niger Delta: An Exploratory Study (англ.) // Journal of Social Sciences. — Kamla-Raj, 2010. — Vol. 24, no. 1. — P. 33-42. — ISSN 0971-8923.