Рыба-хамелеон (Badis badis) — від прамянёвапёрых рыб надсямейства Badidae.

Рыба-хамелеон
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Badis badis F. Hamilton, 1822

Сінонімы
  • Labrus badis Hamilton, 1822
  • Labrus fasciata Swainson, 1839
  • Cychla fasciata (Swainson, 1839)
  • Badis buchanani Bleeker, 1853

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  169727
NCBI  248959
EOL  222552

Апісанне

правіць

Даўжыня 5—6 см, самкі звычайна меншыя за самцоў. Цела невысокае, сціснутае з бакоў, спінка злёгку выгнутая, галава невялікая. Зменьвае афарбоўку цела (адсюль назва) залежна ад умоў утрымання і ступені раздражнення. Асабліва прыгожая афарбоўка ў самцоў у час размнажэння: амаль чорная з зеленавата-блакітным металічным бляскам.

Пашырэнне

правіць

Пашырана ў стаячых вадаёмах Індыі. У Еўропу завезена для гадоўлі ў акварыумах у пач. ХХ ст.

Гадуюць у невялікіх акварыумах з густымі зараснікамі раслін, укрыццямі з камянёў і пячоркамі.

Літаратура

правіць