Хамелеоны

(Пасля перасылкі з Хамелеон)

Хамелеоны (Chamaeleonidae) — сямейства яшчарак.

Хамелеоны

Chamaeleo chamaeleon
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chamaeleonidae Rafinesque, 1815

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  208969
NCBI  40248
EOL  1723
FW  37888

Выдзяляецца 4 роды, каля 90 відаў — своеасаблівых, здольных мяняць афарбоўку і «страляць» доўгім языком па сваіх ахвярах.

Даўжыня цела да 60 см. Тулава сціснутае з бакоў, укрыта рагавымі зярнятамі і бугаркамі. На галаве ў многіх відаў рагавыя і скураныя нарасці. Ногі доўгія, пяціпальцыя. Хвост доўгі, учэпісты. Вочы вялікія, з тоўстымі зрослымі павекамі і маленькай цэнтральнай адтулінай для зрэнкі; рухі вачэй незалежныя. Афарбоўка цела мяняецца ў залежнасці ад умоў асяроддзя, голаду, смагі, сполаху і інш.

Гэтыя трапічныя дрэвавыя жывёлы водзяцца галоўным чынам на востраве Мадагаскар, у Афрыцы і на суседніх з ёй астравах. Адзінкавыя віды сустракаюцца ў Паўднёвай Еўропе, Малой Азіі, Індыі, Шры-Ланцы і інш.

Кормяцца пераважна насякомымі, дробнымі пазваночнымі. Большасць яйцакладныя, ёсць яйцажывародныя.

Літаратура правіць