Рыбы і чыпсы (англ.: Fish and Chips, Fish&Chips, Fish `n` Chips) — страва з рыбы, абсмажанай у фрыцюры, і нарэзанай буйнымі лустачкамі бульбы фры. Гэта страва лічыцца неафіцыйнай нацыянальнай англійскай стравай і з’яўляецца неад’емным складнікам англійскай кухні.

Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Рыба і чыпсы

Прыгатаванне правіць

Рыба правіць

Першае месца сярод рыбы, якая выкарыстоўваецца для дадзенай стравы, традыцыйна займае траска, але падыходзяць і іншыя гатункі рыбы з белым мясам: пікша, мерлан, сайда, камбала. У закусачнай «Fish & Chips» наведвальнікам заўсёды прапануецца рыба на любы густ. Важная ўмова, каб рыба была свежай.

Для прыгатавання цеста выкарыстоўваецца мука, пякарскі парашок і цёмны англійскі эль. Усе кампаненты змешваюцца да кансістэнцыі густога бліновага цеста. Філе рыбы наразаецца кавалачкамі таўшчынёй 2-3 см, пасыпаецца кукурузным крухмалам і акунаецца ў цеста. Затым кавалкі рыбы абсмажваюцца ў кіпячым раслінным алеі пры тэмпературы 190 °, пакуль яны не набудуць залаціста-карычневае адценне. Унутры кавалачкі рыбы павінны заставацца сакавітымі.

Чыпсы правіць

Ачышчаная бульба наразаецца кавалкамі 1,5х8 см. Перад прыгатаваннем нарэзаныя кавалкі бульбы на некаторы час кладуць у халодную ваду, каб выдаліць залішні крухмал. Затым прасушаную бульбу размяркоўваюць у адзін пласт на сіце і апускаюць у гарачы тлушч або алей. Ідэальная тэмпература прыгатавання складае 185 °. Чыпсы гатовыя праз 4-6 хвілін, калі яны набываюць залаціста-жоўтае адценне і маюць падрумяненую, мяккую корачку. Пры хатнім прыгатаванні бульбу заварочваюць у паперу, каб знізіць ўтрыманне тлушчу, а затым яшчэ раз апускаюць у фрыцюр на 2-3 хвіліны.

Гарнір правіць

Гарнір да рыбы з чыпсамі — гарохавае пюрэ, марынаваная цыбуля, марынаваныя агуркі або тушаная ў таматным соўсе фасоля. Дадатак да гэтай стравы — гарбата.

Зноскі

Літаратура правіць

  • John K. Walton: Fish and Chips and the British Working Class. Leicester University Press, Leicester 1992, ISBN 0-7185-1327-4.
  • Mark Petrou: Fish and chips. A national treasure. Celebrating 150 years of Britain’s favourite dish. Gardners Books, 2010, ISBN 978-0956609502