Рыгор Піліпавіч Печнікаў
Рыго́р Пілі́павіч Пе́чнікаў (7 лютага 1940, Гомель) — беларускі мастак, графік.
Рыгор Печнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лютага 1940 (84 гады) |
Месца нараджэння | Гомель, Гомельская вобласць, БССР |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут |
Біяграфія
правіцьАдразу па нараджэнні Рыгора сям'я пераехала ў Пружаны. Тут ён скончыў сярэднюю школу №2, дзе ўпершыню пачаў займацца мастацкай творчасцю: удзельнічаў у конкурсах, аздабляў школьныя газеты. У 1960 годзе паступіў на вечаровае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча, працуючы на заводзе мастаком-афарміцелем. У 1963 годзе залічаны на аддзяленне графікі Мінскага тэатральна-мастацкага інстытута.
Пасля сканчэння пэўны час працаваў у Мінску, а пасля вярнуўся ў Пружаны. Працаваў мастаком на заводзе радыёдэталяў, настаўнікам у школах, кіраўніком гуртка ў Доме піянераў, выкладчыкам музычнай школы.
Творчасць
правіцьПадчас працы ў Пружанах стварыў вялікую колькасць мастацкіх твораў: накідаў тушшу, гуашшу, пастэллю, алоўкам; карцін. Займаўся аздабленнем інтэр'ераў у школах, музея ў пружанскім тэхнікуме. Распрацаваў праекты царскіх варот Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Засімавічы, іканастаса Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Гарадзечна, помніку Сцяпану Гудзімаву ў гарадскім скверы. Падчас працы выкладчыкам у пружанскай школе мастацтваў падрыхтаваў шмат таленавітых вучняў, некаторыя з якіх ужо таксама сталі вядомыя на Пружаншчыне.
Цяпер Рыгор Піліпавіч займаецца галоўным чынам напісаннем абразоў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Кацярына Пашкевіч. 500 сілуэтаў Рыгора Печнікава // Раённыя будні. — 11 лютага 2012. — № 12 (9458). — С. 3.