Рыгор Піліпавіч Клікушын

Рыгор Піліпавіч Клікушын' (4 снежня 1921, сяло Сладкова, Цюменская вобласць, РСФСР — 12 лютага 2014) — беларускі мастак-графік, член Саюза мастакоў Беларусі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Рыгор Піліпавіч Клікушын
Дата нараджэння 4 снежня 1921(1921-12-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 2014(2014-02-12) (92 гады)
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба


БіяграфіяПравіць

З 1939 па 1941 год ён выкладаў маляванне ў родным сяле. У 1941 годзе пайшоў на фронт. Пасля заканчэння курсаў тэлеграфістаў служыў у Новасібірскім зенітным палку тэлеграфістам і картографам пры штабе.

У 1946 годзе Г. П. Клікушын пераехаў у Віцебск і паступіў у педагагічны інстытут на гістарычны факультэт. У 1950 годзе пачаў выкладаць гісторыю ў мастацка-графічным педагагічным вучылішчы Віцебска (пазней ператворанага ў мастацка-графічны факультэт).

У 1956 годзе Г. П. Клікушын скончыў мастацкае аддзяленне Маскоўскага завочнага паліграфічнага інстытута і працягнуў выкладанне ў педінстытуце на ўтвораным у 1959 годзе мастацка-графічным факультэце. У 1964—1970 гг. загадчык кафедры выяўленчага мастацтва факультэта. У 1970—1995 гг. мастак-афарміцель Віцебскай абласной друкарні.

ТворчасцьПравіць

Г. П. Клікушын аўтар каля 10 гравюр, 40 творчых малюнкаў. Ім аформлена больш за 70 кніг, сярод якіх кнігі твораў К. Крапівы, К. Паўстоўскага, А. Дзюма, Ч. Дзікенса і іншыя.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8)