Рымас Тумінас (літ.: Rimas Tuminas; 20 студзеня 1952(1952-01-20), Кяльме, Šiauliai Oblast[d]6 сакавіка 2024(2024-03-06)[1], Галіполі, Апулія) — літоўскі тэатральны рэжысёр. Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Літвы па культуры і мастацтве (1994) і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (2000). Мастацкі кіраўнік Маскоўскага тэатра імя Яўгена Вахтангава (2007—2022).

Рымас Тумінас
літ.: Rimas Tuminas
Дата нараджэння 20 студзеня 1952(1952-01-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 2024(2024-03-06)[1] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэатральны рэжысёр, педагог
Тэатр
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі прэмія Урада Расійскай Федэрацыі ў вобласці культуры
Узнагароды
IMDb ID 4988426
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1970—1974 гадах вучыўся ў Літоўскай кансерваторыі. Выпускнік рэжысёрскага факультэта ГІТІСа (курс І. Туманава; 1978). Дэбютаваў у Тэатры драмы Літоўскай ССР спектаклем «Студзень» паводле п’есы Ё.Радзічкава. Першая маскоўская пастаноўка — «Мелодыя для паўліна» А. Заградніка (1979) у Тэатры ім. К. С. Станіслаўскага. З 1979 па 1990 год — рэжысёр, з 1994 па 1999 — галоўны рэжысёр Нацыянальнага драматычнага тэатра Літвы. У 1990 годзе заснаваў і ўзначаліў Малы драматычны тэатр Вільні.

У 2007 годзе прыняў прапанову Міхаіла Швыдкога, які курыраваў Федэральнае агенцтва па культуры і кінематаграфіі, стаць мастацкім кіраўніком Маскоўскага тэатра імя Яўгена Вахтангава.

З 2012 года ў Друскінінкаі праходзіць міжнародны фестываль Рымаса Тумінаса «Vasara» («Лета»).

З 2014 года хварэў на рак лёгкіх. У 2022 годзе сышоў з пастоў мастацкага кіраўніка Вільнюскага малога тэатра і Тэатра імя Вахтангава.

6 сакавіка 2024 года памёр у італьянскай клініцы ва ўзросце 72 гадоў пасля працяглай хваробы.

Зноскі