Рымуні
Рыму́ні[1] (трансліт.: Rymuni, руск.: Рымуни) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гудагайскага сельсавета.
Вёска
Рымуні
|
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 13 км на паўднёвы захад ад Астраўца, 17 км ад чыг. ст. Гудагай на лініі Маладзечна—Вільнюс.
Гісторыя
правіцьУ XIX ст. вёска ў Шумскай воласці Віленскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. Увходзіла ў маёнтак Кемяны. У 1860 годзе 55 рэвізскіх душ, уласнасць памешчыка Сідаровіча. У 1897 годзе ў вёсцы працавалі сукнавальня, вадзяны млын, размяшчаўся хлебазапасны магазін. У пач. XX ст. вёска ў Шумскай воласці Віленскага павета, непадалёку знаходзілася сядзіба (11 жыхароў) Камара.
У Першую сусветную вайну ў 1915 годзе мясцовасць занялі нямецкія войскі. Цягам 1919—1920 гадоў сюды заходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 годзе вёска апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 года — у міжваеннай Польскай Рэспубліцы. Вёска і асада належалі да Шумскай гміны Віленска-Трокскага павета Віленскага ваяводства.
З лістапада 1939 года ў складзе БССР.
Насельніцтва
правіць- 1897 год — 192 жыхары, 26 двароў.
- 1909 год — 230 жыхароў.
- 1909 год — 221 жыхар, 44 двары.
- 1959 год — 98 жыхароў.
- 2004 год — 48 жыхароў, 22 гаспадаркі.
- 2014 год — 48 жыхароў, 26 гаспадарак.
Славутасці
правіцьЗа 2 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца археалагічны помнік — курганны могільнік, 25-30 насыпаў. Знойдзена спіральная фібула, сярэбранае кольца арбалетападобнай формы, 3 бронзавыя спіралі, жалезныя кольцы і серпападобная пласціна.
Зноскі
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9: Гродзенская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015. — 656 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0839-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх