У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Рынчын-дацан (руск.: Ринчин-дацан) — будыйскі храм (дацан) у Савецкім раёне Новасібірска, адкрыты ў 2015 годзе.

Манастыр
Рынчын-дацан
Ринчин-дацан
Від на храм-дацан.
Від на храм-дацан.
54°53′47″ пн. ш. 83°06′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Месцазнаходжанне Новасібірск
Канфесія тыбецкі будызм
Тып дацан
Дата заснавання 2015
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

У 2012 годзе, дзякуючы ахвяраванням буратаў і іншых прыхільнікаў, у мікрараёне Ніжняя Яльцоўка пачалося будаўніцтва дацана[1]. 6 чэрвеня 2015 года на ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі восем лам з Новасібірска, Хакасіі, Бураціі, Тувы і Горнага Алтая, яны абышлі храм няцотную колькасць разоў па ходу сонца, пасля чаго раздалі асвячоны рыс прыхаджанам.

Агульныя звесткі

правіць

Будынак будыйскага храма ўяўляе сабою васьмісценны Сахюусан-дуган[1]. Некаторыя алтарныя прадметы для храма прывезены з Непала. Плошча храма - 151,5 м², плошча зямельнага ўчастка — 9,4 тыс. м²[2].

Побач з будыйскім храмам знаходзяцца 2 бурацкія юрты, у якіх наведвальнікаў знаёмяць з побытам і культурай качавых народаў, запрашаюць на прыём у адмыслоўца па тыбецкай медыцыне, а таксама частуюць бурацкай нацыянальнай стравай — буузамі[1].

Адрас (руск.): 630060, Новосибирск, Нижняя Ельцовка, улица Зеленая Горка, 1/1а (прыпынак «Институт Гидроцветмет»)[1].

Галерэя

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць