Рытысма[1] (Rhytisma) — род грыбоў сямейства Rhytismataceae. Налічваецца каля 18 відаў, якія паразітычна жывуць на лісці лісцевых дрэў.

Рытысма

Рытысма кляновая (Rhytisma acerinum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhytisma


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  47168
EOL  18617
MB  4745

Апісанне

правіць

Міцэлій разгалінаваны, септаваны. Пладовыя целы (апатэцыі) лінейныя, радзей акруглыя, групавыя або адзіночныя на чорнай строме. Сумкі булавападобныя[1]. Сумкаспоры аднаклетачныя, бясколерныя. У цыкле развіцця адзначана канідыяльная стадыя грыба з роду Melasmia[1].

Распаўсюджанне

правіць

Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе зямнога шара[1].

Значэнне

правіць

Рытысма кляновая (Rhytisma acerinum) з’яўляецца ўзбуджальнікам чорнай плямістасці лісця клёну[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д Рытысма // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 398