Рыхард Калья
Ры́хард Янавіч Ка́лья (эст.: Richard Kaljo; 15 ліпеня 1914, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 5 ліпеня 1978) — эстонскі графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў Эстоніі (1964).
Рыхард Калья | |
---|---|
эст.: Richard Kaljo | |
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 ліпеня 1978 (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Kai Kaljo[d] |
Род дзейнасці | мастак-гравёр, дзеяч мастацтваў, ваенны |
Вучоба | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў 1936—1940 гадах Вышэйшай мастацкай школе «Палас» у Тарту. У 1944—1948 гадах выкладаў у Тартускім мастацкім інстытуце.
Творчасць
правіцьПрацаваў у тэхніках малюнка пяром, дрэварыту і лінагравюры. Творы вылучаюцца апавядальнасцю, яркасцю характарыстык, разнастайнасцю кампазіцыйных вырашэнняў («Вызваленне палітычных вязняў 22 чэрвеня 1940 года», 1940; «Бежанцы», 1942; «Збіранне бульбы», 1947; «Шахматысты», 1957; «Кавярня», 1961, і інш.). Аўтар ілюстрацый да твораў А. Дзюма і У. Шэкспіра, шматлікіх экслібрысаў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх