Рышард Рыдзеўскі

Рышард Рыдзеўскі (1 кастрычніка 1928, г. Ваўкавыск — 28 лютага 2014, г. Познань, Польшча) — рэжысёр і сцэнарыст. Член Асацыяцыі польскіх кінематаграфістаў.

Рышард Рыдзеўскі
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1928(1928-10-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 2014(2014-02-28)[1] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Ewa Przybylska[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст
IMDb ID 0753208

Біяграфія правіць

У 1952 годзе скончыў факультэт польскай філалогіі і сацыялогіі ва Вроцлаўскім універсітэце, у 1955 годзе — рэжысёрскі факультэт Вышэйшай школы кіно ў Лодзі, дыплом якой атрымаў у 1971 годзе.

У 1978 годзе на Міжнародным кінафестывалі сярэдне- і кароткаметражных фільмаў (пра дзяцей і для дзяцей) у Зальцбургу атрымаў адразу чатыры прыза за фільм «Чаканне»: прыз журы, гледачоў, крытыкаў і ганаровую ўзнагароду Зальцбурга за лепшы фільм[2].

Узнагароды правіць

  • 1973 — фільм «На пераездзе» — Познань (Міжнародны кінафестываль маладых гледачоў «Ale Kino!») — узнагарода за лепшы фільм для маладога пакалення Міністэрства адукацыі
  • 1975 — «Дом маіх сыноў» Гдыня (Фестываль польскага кіно) — спецыяльны прыз журы ў катэгорыі тэлефільмаў, прыз за галоўную жаночую ролю Зофье Ярашэўскай
  • 1976 — «Дом маіх сыноў» Монтэ-Карла (Міжнародны кінафестываль тэлевізійных фільмаў) — прыз Міжнароднага каталіцкага бюро фільмаў і прыз журы Сусветнай асацыяцыі сяброў дзяцей
  • 1976 — «Дом маіх сыноў» Кашалін (Фестываль кінематаграфічных дэбютаў «Моладзь і кіно») — прыз за тэлевізійны фільм
  • 1977 — фільм «У чаканні быць сям’ёй…» — Познань (Міжнародны кінафестываль маладых гледачоў «Ale Kino!») — галоўная ўзнагарода ад Саюза польскіх харцэраў за падняцце адукацыйных каштоўнасцей у сцэнарыі
  • 1985 — фільм «Дзень калібры» — Чыкага (МКФ для дзяцей) — заахвочвальная прэмія

Фільмаграфія правіць

Рэжысёр фільмаў:

  • Trzy kroki od milosci (1987)
  • Menedżer (1985)
  • Alabama (1984)
  • Podróż nad morze (1983)
  • Dzień kolibra (1983)
  • Podwójne calypso (1981)
  • Błękitna strzała (1980)
  • Akwarele (1978)
  • Zanim nadejdzie dzie? (1976)
  • Kitka (1975)
  • Punkt widzenia (1973)
  • Druzynowy (1973)
  • Droga w świetle księżyca (1972)
  • Egzamin (1972)
  • Znicz olimpijski (1969)
  • Piąta rano (1969)
  • Samotność we dwoje (1968)
  • Katarynka (1967)
  • Mąż pod łóżkiem (1967)
  • Pieśń triumfującej miłości (1967)
  • Pavoncello (1967)
  • Stajnia na Salvatorze (1967)
  • Kochajmy syrenki (1966)
  • Głos ma prokurator (1965)
  • Sam pośród miasta (1965)
  • Zakochani są między nami (1964)
  • Zacne grzechy (1963)
  • Drugi brzeg (1962)
  • Szczęściarz Antoni (1960)
  • Krzyżacy (1960)
  • Małe dramaty (1958)
  • Historia jednego myśliwca (1958)
  • Wraki (1956)

Сцэнарыі:

  • Trzy kroki od miłości (1987)
  • Menedżer (1985)
  • Alabama (1984)
  • Podróż nad morze (1983)
  • Dzień kolibra (1983)
  • Podwójne calypso (1981)
  • Akwarele (1978)

Зноскі