Адміністрацыйны падзел Босніі і Герцагавіны

(Пасля перасылкі з Рэгіёны Рэспублікі Сербскай)

Федэратыўны лад Босніі і Герцагавіны — дзяржава складаецца з мусульмана-харвацкага і сербскага этнітэтаў: Федэрацыі Босніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сербскай, блізкімі паводле статусу да суб’ектаў канфедэрацыі, але без права выхаду з яе складу. Акруга Брчко кіруецца асобна ад этнітэтаў.

Федэратыўны лад Босніі і Герцагавіны

Федэрацыя Босніі і Герцагавіны правіць

Падзелена на 10 кантонаў (басн.: kantoni).

Кантоны падзелены на 79 абшчын (харв., басн.: općine).

Рэспубліка Сербская правіць

 
Рэгіёны (мезарэгіёны) Рэспублікі Сербскай паводле Тэр. плану 2008—2015
 
Карта абшчын і рэгіёнаў Рэспублікі Сербскай

Рэспубліка Сербская, у адрозненне ад Федэрацыі Босніі і Герцагавіны, падзелена на рэгіёны (сербск.: регије).

Тэрытарыяльны план Рэспублікі Сербскай 20082015 гг. утварае 6 рэгіёнаў (сербск.: регије) ці мезарэгіёнаў (сербск.: мезорегије):[1][2]

  1. Прыедар (раней знаходзіўся ў складзе геаграфічнага рэгіёна Баня-Лука)
  2. Баня-Лука, у тым ліку 2 субрэгіёны: Мрконіч-Град і Градзішка
  3. Добай
  4. Біеліна, у тым ліку субрэгіён Зворнік
  5. Істочна-Сараева (Усходняе Сараева), у тым ліку субрэгіён Фоча
  6. Трэбінэ

Станам на 20 мая 2013 года, РС падзелена на 57 абшчын (сербск.: општина, општине), 6 гарадоў ці гарадскіх абшчын (сербск.: град, градови), у тым ліку Істочна-Сараева, які ўключае як гарадская акруга 6 (з 57-мі) самастойных абшчын. Абшчыны і гарады (гарадскія абшчыны) уключаюць 2756 населеных пунктаў (сербск.: насељено мјесто, насељение мјеста)[3].

Гл. таксама: Абшчыны Рэспублікі Сербскай

Рэспубліка Сербская таксама падзяляецца на геаграфічныя рэгіёны (сербск.: регије):

Акруга Брчко правіць

Самакіравальная акруга Брчко з’яўляецца адначасова часткай Федэрацыі Босніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сербскай. Таксама акруга знаходзіцца пад міжнародным назіраннем.

Зноскі

Спасылкі правіць