Рэлігія ў Бурундзі

Рэспубліка Бурундзісвецкая дзяржава, якая не мае дзяржаўнай рэлігіі. Канстытуцыі краіны (31 артыкул) гарантуе свабоду веравызнання. Прававой базай для функцыянавання рэлігійных арганізацый з'яўляецца закон 1992 года, які рэгулюе дзейнасць некамерцыйных арганізацый. Улады краіны патрабуюць, каб рэлігійныя абшчыны праходзілі рэгістрацыю ў Міністэрстве ўнутраных спраў Бурундзі.

Большасць жыхароў Бурундзі (92,9%) вызнаюць хрысціянства[1].

Хрысціянства правіць

 
Кафедральны сабор у Бужумбуры

Першымі хрысціянскімі місіянерамі на тэрыторыі сучаснай Бурундзі былі два каталіцкія святары з місіянерскага таварыства Белых бацькоў. Прыбыўшы ў краіну ў 1879 годзе яны паспрабавалі запусціць місіянерскае служэнне, аднак былі забіты праз два гады. Наступная спроба ўсталяваць місіянерскую станцыю ў Бурундзі была прадпрынятая каталікамі толькі ў 1899 годзе і апынулася паспяховай.

У першай палове XX стагоддзя на тэрыторыю Бурундзі таксама прыбываюць місіянеры з пратэстанцкіх цэркваў — адвентысты, баптысты, англікане, пяцідзясятнікі і інш.

У 1960 годзе доля хрысціян у насельніцтве Бурундзі склала 45%[2]. У 2010 годзе колькасць хрысціян Бурундзі дасягнула 8,879 млн. Большасць з іх — гэта каталікі (5,85 млн.) і пяцідзясятнікі (больш за 1 млн.).

Іслам правіць

 
Мячэць у Бужумбуры

Большасць мусульман Бурундзі з'яўляюцца сунітамі. У краіне распаўсюджана малікіцкая прававая школа. Арабы, суахілійцы і індыйцы, якія пражываюць у Бурундзі, прытрымліваюцца шафііцкага мазхаба. Нязначная колькасць мусульман (пераважна азіяты) з'яўляюцца шыітамі-ісмаілітамі. У краіне дзейнічае адна абшчына мусталітаў.

Большасць мусульман жыве ў заходнім Бурундзі, на ўзбярэжжы возера Танганьіка. Агульная колькасць мусульман — 130 тыс. чалавек.

Іншыя рэлігіі правіць

Доля вернікаў мясцовых традыцыйных рэлігій няўхільна змяншаецца. Так, калі ў 1970 годзе яны складалі 26% насельніцтва, то да 2010 года іх доля зменшылася да 5,5% насельніцтва (або 525 тыс. чалавек). Па этнічнай прыналежнасці большасць з іх — хуту і тва.

Гуджаратцы, якія жывуць у Бурундзі, вызнаюць індуізм (6,8 тыс.). У сталіцы краіны ёсць невялікія абшчыны будыстаў і іўдзеяў.

У 1953 годзе з Уганды ў краіну прыбыла група бахаі. У 1969 годзе быў сфарміравана Нацыянальны духоўны сход Бурундзі. Паводле Сусветнай хрысціянскай базы даных у 2005 годзе ў Бурундзі пражывала 6,9 тыс. бахаістаў[3].

Няверуючымі з'яўляюцца трохі больш за 5 тыс. жыхароў Бурундзі.

Зноскі правіць

  1. J. Gordon Melton. Burundi // Religions of the World: A Comprehensive Encyclopedia of Beliefs and Practices / J. Gordon Melton, Martin Baumann. — Oxford, England: ABC CLIO, 2010. — С. 458. — 3200 с. — ISBN 1-57607-223-1.
  2. Patrick Johnstone, Jason Mandryk. Burundi // Operation World 2001. — London: Paternoster Publishing, 2001. — 798 p. — (Operation World Series). — ISBN 1-8507-8357-8.
  3. Most Baha'i Nations (2005) (англ.)(недаступная спасылка). The Association of Religion Data Archives. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2010. Праверана 7 сакавіка 2014.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць