Беларуская граматыка (1934)

«Правапіс беларускай мовы» (1934) — нарматыўныя (1934—1958) правапіс і граматыка беларускай мовы, выдадзеныя ў 1934 годзе ў Менску асобнай кнігай стотысячным тыражом пад рэдакцыяй Андрэя Александровіча для рэфармавання беларускай граматыкі (1933)

Правапіс уключаў шэраг палажэнняў забароненага праекту рэформы Правапіснай камісіі Некрашэвіча (1930), але дадаткова ўтрымліваў і змяненні ў граматыцы[1].

У параўнанні з граматыкай Тарашкевіча (1918) быў узмоцнены марфалагічны прынцып будовы граматыкі, шэраг правіл спрасцілі і ўпарадкавалі.

Правапіс слоў замежнага паходжання прывялі ў большую адпаведнасць з правіламі беларускай фанетыкі, але прынцып акання, хоць і пашыраны, распаўсюдзіўся на ненаціскныя «э» і «е» вельмі абмежавана. Дадаткова ўвялі палітычна матываваныя выняткі (г.зв. «словы інтэрнацыянальнага рэвалюцыйнага паходжання», напр., комуніст, большэвік і пад.)

Ацэнкі

правіць

Правапіс выклікаў шмат пытанняў і нават пратэстаў[2] у БССР.

Шэраг правіл, напрыклад, ужывання вялікіх літар, напісання слоў разам, асобна ці праз злучок, некаторыя варыянты форма- і словазмянення, быў нармалізаваны на ўзор адпаведных правіл рускай арфаграфіі[3].

Некаторыя арфаграфічныя правілы не забяспечвалі прынцыпу аднолькавага напісання, уводзіліся надуманыя, штучныя правілы, якія не адпавядалі літаратурнаму вымаўленню, былі недакладныя ў фармулёўках і не пашыраліся на ўсю лексіку.

У газеце «Звязда» ў 1938 годзе адкрылі шырокую дыскусію па далейшых кірунках развіцця беларускай граматыкі і правапісу. Выказацца па гэтых пытаннях заклікала сваіх чытачоў газета «Советская Белоруссия». Гэту дыскусію, а пазней і акадэмічнае абмеркаванне, працягнулі пасля вайны (гл. Гісторыя беларускай мовы ў 1950-х гг.), што мела вынікам яшчэ адну рэформу беларускай граматыкі (1957).

Правапіс 1934 года быў катэгарычна не прыняла частка тагачаснай грамадскасці і пераважная большасць заходнебеларускай і пасляваеннай эмігранцкай супольнасці. У крытыцы (якая ўзыходзіць да публікацыі Яна Станкевіча «Зьмена граматыкі беларускага языка ў БСРР», Вільня, 1936) усе змяненні абвяшчаліся русіфікацыйнымі, а мэты рэформы — несапраўднымі, апроч пункту пра «скасаванне штучных бар’ераў паміж рускай і беларускай мовамі», які, разам з крытыкай «русіфікацыйных» змяненняў, агучваўся і трактаваўся ў далейшым як намер «наблізіць беларускую мову да рускай». Такі кірунак крытыкі, з падкрэсленнем ідэалагічнага аспекту, быў працягнуты ў 1990—2000 гг. шэрагам аўтараў (Л. Лыч, В. Вячорка, Н. Баршчэўская).

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. [Станкевіч 1936]…
  2. Паводле [Станкевіч 1936].
  3. Сучасная беларуская мова…, С…