Рэфра́ктар (ад лац.: refractus — пераломлены) — аптычны тэлескоп з лінзавым аб'ектывам. Выкарыстоўваецца для візуальных, фатаграфічных і, радзей, для спектральных і фотаэлектрычных назіранняў.

Схема рэфрактара Галілея

Упершыню рэфрактар пабудаваны і выкарыстаны Галілеа Галілеем у 1609 годзе. Першы тэлескоп Галілея меў апертуру 4, фокусную адлегласць 50 см, павелічэнне 3х.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць