Сабаён
Сабаён (італ.: zabaglione, zabaione; фр.: sabayon) — адна з самых вядомых салодкіх страў італьянскай кухні, яечны крэм з даданнем віна (звычайна марсалы або прасека). Яечны жаўток узбіваецца з цукрам да ўтварэння белай пены, затым дадаецца віно, для водару — ром і карыца. Атрыманая сумесь узбіваецца на вадзяной лазні да ўтварэння пены. Падаецца ў дэкарыраваным цукровай пудрай кілішку з бісквітным печывам або са свежым інжырам. Падобны французскі дэсерт носіць назву шадо.
Сабаён | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У шырокім сэнсе сабаёнамі завуць розныя дэсерты, якія рыхтуюцца з утварэннем пены з даданнем алкагольных напояў. Аўтарства сабаёна прыпісваецца вялікаму італьянскаму кухару XVI стагоддзя Барталамеа Скапі, а таксама прыдворнаму кухару герцага Карла Эмануіла I Савойскага.
Сабаён таксама папулярны ў Аргенціне, дзе вядомы як sambayón. У Калумбіі дэсерт вядомы як sabajón. У Венесуэле падобны дэсертны напой на яйках называюць «крэмавым пуншам» (ісп.: ponche de crema).