Саборная плошча (Львоў)

Саборная плошча — плошча ў Галіцкім раёне Львова (Украіна). Знаходзіцца паміж Галіцкай плошчай і пачаткам вуліц Віннічэнкі і Івана Франко.

Саборная плошча
Львоў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Раён Галіцкі раён
Ранейшыя назвы Бернардзінская плошча
Commons-logo.svg Саборная плошча на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Упершыню згадваецца ў 1650 годзе як Бернардзінская плошча, названая так хутчэй за ўсё па размешчанаму тут Бернардынскаму манастыру. Калі ўлічыць, што касцёл і манастыр былі закладзеныя каля паўднёва-ўсходняга вугла гарадскіх фартыфікацый яшчэ ў 1460 годзе львоўскім старастам Анджэем Адравонжам, то назва з’яўляецца толькі пасля адкрыцця новага каменнага касцёла (1600—1630). Пасля манастыр быў умацаваны сценамі і вежамі і стаў складовай часткай абарончай сістэмы Львова. Пасля таго Глінянскі тракт, які да таго праходзіў ад Галіцкай брамы ўздоўж паўднёвага краю гарадскіх умацаванняў, вымушаны быў абыходзіць бернардынскі манастыр, перад якім паўстала вялікая плошча, ад якой, акрамя Глінянскага тракта, адыходзілі яшчэ Грэчаскі шлях, які ішоў па цяперашніх вуліцах Франко і Зялёнай да Валахіі. У пачатку XIX стагоддзя вялікая плошча, якая паўстала на месцы разабраных аўстрыйцамі паўднёвых умацаванняў Бернардынскага манастыра, пачала забудоўвацца.

Некалькі дамоў на плошчы былі пабудаваныя яўрэйскай суполкай Львова з цэглы, атрыманай пасля разборкі Нізкага замка горада ў 1802 годзе. У 1860-х гадах плошчу добраўпарадкавалі. Ратуша выдзеліла месца пад забудову рынка (сучасны Галіцкі рынак), які адкрылі ў 1876 годзе. З часам рынак атачылі дамы, і ён некалькі змяніў аблічча, але канструкцыі падстрэшкаў над гандлёвымі сталамі часткова захаваліся да нашага часу. Сёння ўсё яшчэ можна бачыць рэшткі сцен у скверы на Саборнай плошчы, якія былі разабраныя ў XIX стагоддзі. На плошчы размешчана барочная калона Святога Яна з Дуклі, усталяваная ў XVII стагоддзі.

Паміж сучаснымі Саборнай плошчай і вуліцай Івана Франко яшчэ ў канцы XIX стагоддзя разбілі невялікі сквер з лавачкамі, які захаваўся нязменным да нашага часу, а насупраць вул. Пякарскай знаходзілася крыніца.

У кастрычніку-снежні 1945 года плошча насіла імя Чарняхоўскага. У 1946 годзе плошчы далі назву Ўз’яднання — у гонар далучэння Заходняй Украіны да Украінскай ССР у верасні-лістападзе 1939 года ў выніку пакта Молатава — Рыбентропа. З 1993 года плошча называецца Саборнай — у гонар Акта ўз’яднання (саборнасці) Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі і Украінскай Народнай Рэспублікі, які быў абвешчаны 22 студзеня 1919 года на Сафійскай плошчы ў Кіеве.

СпасылкіПравіць