Адкрыць галоўнае меню

Сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Тромсё)

Сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Тромсё

Сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі (нарв.: Vår Frue kirke) — каталіцкі храм, знаходзіцца ў горадзе Тромсё, Нарвегія. Царква з'яўляецца кафедральным саборам тэрытарыяльнай прэлатуры Тромсё. Сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Тромсе з'яўляецца самым паўночным каталіцкім саборам у свеце.

ГісторыяПравіць

Будаўніцтва царквы Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Тромсё было скончана ў 1861 годзе. Царква пабудавана ў неагатычным стылі. Унутраны інтэр'ер царквы з часу пабудовы некалькі разоў мяняўся.

Узімку 1944-1945 гг. царква выкарыстоўвалася для размяшчэння бежанцаў з Фінмарка. 14 мая 1969 года царква пацярпела ад пажару, які здарыўся ў горадзе. У 1967 годзе ў храме размяшчалася каталіцкая школа. У чэрвені 1989 сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі наведаў Рымскі папа Ян Павел II, які наведваў Нарвегію з пастырскім візітам.

У цяперашні час парафія Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Тромсё аб'ядноўвае каля 500 вернікаў розных нацыянальнасцяў, якія пражываюць у Тромсё, сярод якіх большасць складаюць нарвежцы, палякі і філіпінцы.