Сабор Святога Вігілія

Кафедральны сабор св. Вігілія (Сattedrale di San Vigilio) – галоўны касцёл горада Трэнта, на поўначы Італіі.

Славутасць
Сабор Святога Вігілія
Від на сабор з усходу
Від на сабор з усходу
46°04′01″ пн. ш. 11°07′17″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Roman Catholic Archdiocese of Trento[d]
Архітэктурны стыль раманскі стыль
Архітэктар Adamo d'Arogno[d]
Дата заснавання XIII стагоддзе
Сайт cattedralesanvigilio.it
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Кафедральны сабор Трэнта

Змешчаны на Кафедральнай плошчы (Piazza del Duomo), збудаванай у гонар святога заступніка Трэнта — св. Вігілія, на месцы яго магілы, дзе некалі быў паганскі храм.

Пачаткова сабор меў выгляд рымскай базілікі памерамі 14х45 метраў, збудаванай у антычным стылі, з апсідай, звернутай на ўсход.

Біскуп Ульрых II (Uldarico II) (1022-1055), вырашыў зрабіць рэканструкцыю гэтай старой рымскай базілікі. Пры ім будынак быў значна пашыраны, у ім з’явіліся тры нефы, апсіды якіх былі пабудаваны на падмурку рымскай пабудовы. На ўзроўні старой базілікі былі змешчаны магілы значных жыхароў горада.

Альтэман (Altemanno) (1124-1149), зрабіў рэканструкцыю магіл (у такім выглядзе яны знаходзяцца і сёння), дадаў да касцёла новыя памяшканні і разам са справай Ульрыха ІІ, выдалялі элементы класічнай забудовы. Біскуп Федэріко Ванга (Federico Vanga) (1207-1218) вырашыў рэканструяваць гэтую базіліку, пачынаючы з фундаменту, і дзеля гэтага запрасіў лепшых майстроў сваёй справы, на чале з Адамо д’Ароньё (Adamo d’Arogno). Рэканструкцыя пачалася ў 1212 г. але пасля смерці Федэрыка Вангі ў Святой зямлі, рэканструкцыя апынулася ў крызісе. Рэканструкцыя касцёла вялася на ўласныя сродкі і ахвяраванні грамадзян горада. У 1236 г. памёр Адамо д’Ароньё і яго справу працягнуў сын – Энріка ді Фоно д’Ароньё (Enrico di Fono d’Arogno), але будаўніцтва значна запаволілася з-за недахопу сродкаў. Пад канец ХIII ст., з’явілася вялікая ружа, які жыхары назвалі "кола фартуны" (ruota della fortuna). З 1305 па 1307 гг. Эджыліё ды Кампіёнэ (Egilio da Campione) кіраваў усімі працамі, і дабудаваў паўднёвую частку касцёла і ніжэйшую частку калакольні. З 1321 года, сын Эджыліё, Баніна да Кампіёнэ (Bonino da Campione), скончыў усі разоны і дадаў да касцёла элементы готыкі.

У 1628 г., пад кіраўніцтвам Джузэпэ Альберці (Giuseppe Alberti), была даданая капліца Распяцця на Крыжы, збудаваная ў стылі барока. Касцёл святога Віджылія з’яўляецца выдатным помнікам мураванага дойлідства. У гэтым касцёле змешаныя чатыры стылі: антычным, рэнесанс, готыка і барока. Пасля правядзення археалагічных раскопак, падмурак касцёла быў пераўтвораны ў музей (Museo Diocesano Tridentino), у якім праводзіцца выстава рэшткаў старой рымскай базілікі (Basilica paleocristiana) і могілкаў значных жыхароў горада.

Спасылкі правіць