Сабор Святога Патрыка (Нью-Ёрк)
Сабор Св. Патрыка (англ.: St. Patrick's Cathedral) — каталіцкі храм у Нью-Ёркк, выбітны помнік неаготыкі. Сабор унесены ў рэгістр нацыянальных гістарычных помнікаў ЗША (англ.: National Historic Landmark). Гэта самы вялікі, пабудаваны ў неагатычным стылі, каталіцкі храм ЗША[1]. Сабор святога Патрыка з'яўляецца кафедральным саборам архідыяцэзіі Нью-Ёрка. Сабор размешчаны на скрыжаванні Пяцідзясятай вуліцы і Пятай авеню, насупраць будынка Ракфелер-цэнтра.
Хрысціянскі сабор | |
Сабор Святога Патрыка | |
---|---|
англ.: St. Patrick's Cathedral | |
| |
40°45′31″ пн. ш. 73°58′35″ з. д.HGЯO | |
Краіна | ЗША |
Горад | Нью-Ёрк, Манхэтэн |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Архідыяцэзія Нью-Ёрка |
Тып будынка | Сабор |
Архітэктурны стыль | Неаготыка |
Архітэктар | Джэймс Рэнвік малодшы |
Дата заснавання | 1858 |
Будаўніцтва | 1858—1878 гады |
Вышыня | 100 м |
Матэрыял | мармур Такаха[d] |
Стан | Дзеючы сабор |
Сайт | saintpatrickscathedral.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьБудаўніцтва храма пачалося ў 1858 годзе і завяршылася ў 1878 годзе (працы былі прыпынены на час Грамадзянскай вайны). Асвячэнне сабора адбылося 25 мая 1879 года. Вежы былі дабудаваны ў 1888 годзе.
Архітэктура
правіцьСабор выбудаваны з белага і карычневага мармуру, здабытага ў Нью-Ёрку і Масачусетсе. Даўжыня сабора — 332 фута (101 м), вышыня вежаў — 330 футаў (100 метраў). У мінулым вежы сабора былі адной з архітэктурных дамінант горада, але зараз сабор заціснуты з усіх бакоў больш высокімі небаскробамі. Сабор можа ўмясціць 2 200 чалавек.
Зноскі
- ↑ Афіцыйны сайт Архівавана 23 мая 2007.