Кентукі

штат ЗША
(Пасля перасылкі з Садружнасць Кентукі)

Кентукі (англ.: Kentucky, Commonwealth of Kentucky) — садружнасць на ўсходзе ЗША, мае правы штата ЗША, уваходзіць у лік так званых штатаў Паўднёва-Усходняга Цэнтра. Насельніцтва 4 042 000 чалавек (25-е месца сярод штатаў; даныя 2000 г.). Сталіца — Франкфарт. Найбуйнейшы горад — Луісвіл, іншыя буйныя гарады — Лексінгтан, Авенсбора, Боўлінг-Грын, Хопкінсвіл.

Кентукі
англ.: Commonwealth of Kentucky
Сцяг
Сцяг
Краіна
Гімн My Old Kentucky Home[d] і Blue Moon of Kentucky[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1 чэрвеня 1792
Кіраўнік Эндзі Бешэр[d]
Насельніцтва
  • 4 505 836 чал. (1 красавіка 2020)[3]
Плошча
  • 104 659 км²
Вышыня
над узроўнем мора
230 м
Кентукі на карце
Часавы пояс EDT[d] і зона Амерыка/Нью-Ёрк[d]
Код ISO 3166-2 US-KY
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Афіцыйная мянушка Кентукі — «Штат мятліка» (Bluegrass State).

Большая частка займае вапняковае плато Камберленд (вышыня 250—400 м), расчлянёнае далінамі рэк Камберленд, Грын-Рывер і Кентукі.

Вядомыя асобы

правіць

Судовая сістэма

правіць

Суд Кентукі ўяўляе сабой чатырохузроўневую сістэму, якая ўключае Вярхоўны, Апеляцыйны, Акруговы і Раённы суды. У 2002 годзе была прынятая папраўка да канстытуцыі, якая афіцыйна санкцыянуе стварэнне судоў па сямейных справах. Вярхоўны суд Кентукі з’яўляецца найвышэйшым судом і канчатковым тлумачальнікам закона. Ён складаецца з сямі суддзяў, якія абіраюцца ад сямі апеляцыйных акруг на васьмігадовы тэрмін. Галоўны суддзя абіраецца на чатырохгадовы тэрмін. Вярхоўны суд таксама адказвае за ўстанаўленне правілаў практыкі і працэдур для Суда, якія ўключаюць паводзіны суддзяў і адвакатаў.[4]

Судовая ўлада фінансуецца за кошт асігнаванняў Генеральнай Асамблеі. Бюджэт складае прыкладна 3 працэнты ад агульных фондаў штата на кожны двухгадовы перыяд. У 2018 годзе дзяржаўны судовы бюджэт склаў 388 155 200 $.[5]

Крыніцы

правіць
  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
  3. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
  4. https://kentucky.courtrecords.org/criminal-court-records/ Архівавана 17 кастрычніка 2020.
  5. https://kycourts.gov/aoc/budget/Pages/default.aspx Архівавана 3 кастрычніка 2020.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць