Саламон Аронавіч Гарэлік
Саламон Аронавіч Гарэлік (7 ліпеня 1913, Бабруйск — 22 кастрычніка 1941) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, памочнік камандзіра танкавай роты па тэхнічнай часці 1-га танкавага палка 1-й танкавай брыгады 21 арміі Паўднёва-Заходняга фронту, ваентэхнік 1-га рангу, Герой Савецкага Саюза[2].
Саламон Аронавіч Гарэлік | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 7 ліпеня 1913[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка 1941[1] (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
Род войскаў | Танкавыя войскі |
Гады службы | 1931—1941 |
Званне |
![]() |
Бітвы/войны |
Савецка-фінская вайна, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і рабочага. Яўрэй.
Пасля заканчэння 5 класаў паступіў у прафесійна-тэхнічную школу па спецыяльнасці токара-інструментальшчыка, якую паспяхова скончыў у 1929 годзе і ўладкаваўся токарам-інструментальшчыкам на Бабруйскі чыгуналіцейны завод.
У Чырвонай Арміі з 1932 года[2]. Скончыў бронетанкавую школу ў Ленінградзе (1932), Курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу (1934). Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг[2].
На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. У баях з нямецкімі войскамі праявіў высокую мужнасць і геройства. Ён неаднаразова эвакуіраваў з поля бою падбітыя танкі і перапраўляў іх у палявыя майстэрні. Пад шквальным агнём праціўніка выпраўляў пашкоджанні, а калі таго патрабавала баявая абстаноўка, сам сядаў за руль і вёў машыну ў атаку, выдатна выконваючы абавязкі кіроўцы і камандзіра танка.
На яго рахунку лічылася мноства знішчаных варожых гармат, мінамётаў, кулямётных гнёздаў, салдат і афіцэраў. У ліпені 1941 года ў баях за Шэпэціўку знішчыў 4 супрацьтанкавыя гарматы, 6 мінамётаў і больш за два узвода нямецкай пяхоты.
20 верасня 1941 года ў баі пад горадам Багадухавам Харкаўскай вобласці ён асабіста знішчыў 8 гармат, 3 мінамётаў і здушыў гусеніцамі свайго танка некалькі кулямётных гнёздаў. Ва ўсіх баях асабістым прыкладам адвагі вёў за сабой іншыя танкавыя экіпажы. У атаках быў толькі наперадзе.
23 кастрычніка 1941 года, на подступах да горада Белгарада, падцягнуўшы свежыя сілы, немцы ўклініліся ў абарону савецкіх войскаў на стыку стралковых падраздзяленняў. 1-я танкавая брыгада атрымала загад знішчыць групоўку праціўніка, якая здолела прарвацца да горада. 5 баявых машын з дэсантам аўтаматчыкаў атакавалі немцаў. Наперадзе ішоў цяжкі танк КВ лейтэнанта Лысенкі, вёў яго ваентэхнік 1-га рангу, памочнік камандзіра роты па тэхнічнай часці 1-га танкавага палка (1-я танкавая брыгада, 21-я армія , Паўднёва-Заходні фронт) С. Гарэлік[2]. Танк уварваўся на пазіцыю варожых артылерыстаў. У баі танк, якім камандаваў С. А. Гарэлік, быў падбіты і загарэўся[2]. 2 гадзіны вялі танкісты агонь з нерухомага танка, а калі скончыліся снарады і патроны, адбіваліся гранатамі. Экіпаж не пакінуў машыны і змагаўся да апошняга[2]. Немцы акружылі машыну, прапанавалі экіпажу здацца ў палон. Атрымаўшы адмову, гітлераўцы падпалілі яе. Гарэлік згарэў разам з камандзірам у падбітым танку.
Пахаваны ў брацкай магіле ў Белгарадзе[2].
Узнагароды
правіць- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 снежня 1941 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства ваентэхніку 1-га рангу Гарэліку Саламону Аронавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна)[3].
- Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Памяць
правіцьЗноскі
- ↑ а б Solomon Aronovich Gorelik // TracesOfWar
- ↑ а б в г д е ё ж Горелик Соломон Аронович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 163. — 737 с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР "«О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Красной Армии» от 5 няобря 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 5 января (№ 1 (160)). — С. 1.
- ↑ Аннотационная доска на улице Горелика (руск.). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
Літаратура
правіць- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 79.
- Ваенная энцыклапедыя Беларусі / галоўны рэдактар Л. У. Языковіч. — Мінск, 2010. — С. 291.
Спасылкі
правіцьСаламон Аронавіч Гарэлік на сайце «Героі краіны»