Салёнае[1] — возера ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 5 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, за 2,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Мазурына, у басейне ракі Чарніца.

Салёнае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 141,3 м
Даўжыня 0,44 км
Шырыня 0,27 км
Плошча 0,07 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,15 км
Басейн
Плошча вадазбору 21,4 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Салёнае (Беларусь)
Салёнае
Салёнае
Салёнае (Віцебская вобласць)
Салёнае
Салёнае
Map

Плошча паверхні 0,07 км², даўжыня 0,44 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км. Плошча вадазбору 21,4 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, разараныя, у ніжняй частцы забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 100 м. Упадаюць 2 ручаі. Возера бяссцёкавае.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Садёнае // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Шумилинский район: карта. Шумилино: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2014. — 2 500 экз. (руск.)

Спасылкі правіць