Чарніца (прыток Будавесці)
рака ў Беларусі, прыток Будавесці
Чарні́ца — рака ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Будавесць.
Чарніца | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 21 км |
Басейн | 152 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Шуміліна |
• Каардынаты | 55°16′34,78″ пн. ш. 29°39′35,32″ у. д.HGЯO |
Вусце | Будавесць |
• Месцазнаходжанне | за 0,5 км ад вёскі Сідараўшчына |
• Каардынаты | 55°20′13,83″ пн. ш. 29°27′23,51″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Будавесць → Обаль → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Шумілінскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 21 км. Плошча вадазбору 152 км². Пачынаецца на ўскраіне гарадскога пасёлка Шуміліна, упадае ў Будавесць за 0,5 км на ўсход ад вёскі Сідараўшчына. Працякае ў межах Полацкай нізіны. Рэчышча Чарніцы каналізаванае. Асноўныя прытокі — Чорны ручай (справа) і Сучанка (злева). У басейне ракі знаходзяцца азёры Салёнае і Крупчына.
Літаратура
правіць- Чарніца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21—22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)