Саманта Сміт
Саманта Рыд Сміт (англ.: Samantha Reed Smith; 29 чэрвеня 1972, Хьюлтан, штат Мэн — 25 жніўня 1985, Обарн, Мэн) — амерыканская школьніца са штата Мэн, якая стала сусветна вядомай дзякуючы перапісцы з Юрыем Андропавым, які толькі што стаў генеральным сакратаром ЦК КПСС, падчас халоднай вайны.
Саманта Сміт | |
---|---|
Samantha Smith | |
![]() | |
Паштовая марка СССР 1985 года з партрэтам Саманты Сміт | |
Імя пры нараджэнні | Саманта Рыд Сміт |
Род дзейнасці | пасол добрай волі |
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1972 |
Месца нараджэння | Хоўлтан, Мэн, ЗША |
Дата смерці | 25 жніўня 1985 (13 гадоў) |
Месца смерці | аэрапорт Оберн-Льюістан, Мэн, ЗША |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Артур Сміт |
Маці | Джэйн Сміт |
Аўтограф |
![]() |
Сайт | samanthasmith.info |
![]() |
У лістападзе 1982 года дзесяцігадовая Саманта Сміт напісала Юрыю Андропаву ліст, каб разабрацца, чаму адносіны ЗША і СССР такія напружаныя. 26 красавіка 1983 года яна атрымала ліст у адказ, у якім запрашалася наведаць СССР. У ліпені 1983 года Саманта Сміт прыбыла ў СССР, на працягу двух тыдняў перабывала ў Маскве, Ленінградзе і ў лагеры «Артэк» у Крыме. Разглядалася ў СМІ абедзвюх краін як «пасол добрай волі» (у 1986 годзе СССР накіраваў у ЗША свайго «дзіця-пасланца» — Кацю Лычову). Загінула ў 25 жніўня 1985 года ў авіякатастрофе.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Саманта Сміт