Самвел Сяргеевіч Шахрамян

Самвел Сяргеевіч Шахраманян (арм.: Սամվել Սերգեյի Շահրամանյան; нар. 1 снежня 1978, Сцепанакерт) — карабахскі палітык, 5-ы прэзідэнт непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.

Самвел Сяргеевіч Шахрамян
арм.: Սամվել Շահրամանյան
Прэзідэнт Рэспублікі Арцах[d]
9 верасня 2023 — 1 студзеня 2024
State Minister of Artsakh[d]
31 жніўня 2023 — 10 верасня 2023
Нараджэнне 1 снежня 1978(1978-12-01) (45 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Званне генерал-маёр
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 1 снежня 1978 года ў горадзе Сцепанакерт НКАА. Стрыечны брат — Араік Аруцюнян, прэм’ер-міністр (2007—2017) і прэзідэнт НКР (2020—2023)[1].

У 1995 годзе паступіў на факультэт міжнароднай эканомікі ўніверсітэта «Грыгор Зограб», г. Ерэван. У 1998 годзе перавёўся на аддзяленне эканомікі Арцахскага дзяржаўнага ўніверсітэта і скончыў у 1999 годзе.

З 1996 па 1999 год служыў у Арміі абароны Карабаха.

З 1999 па 2008 год працаваў у СНБ Карабаха, з 2008 па 2010 год — у падатковай службе, з 2010 па 2013 год — у Мінюсце. З 2013 па 2014 год працаваў начальнікам Сцепанакерцкага крымінальнага розыска.

З 2014 па 2020 год працаваў у СНБ, з 2018 года — дырэктар. З 2020 года — міністр патрыятычнага выхавання, моладзі і спорту.

З 2022 года працаваў у Савеце Бяспекі НКР, з сакавіка 2023 года — сакратар СБ. Удзельнічаў у перамовах па Лачынскім калідоры.

З 31 жніўня 2023 года прызначаны Дзяржміністрам НКР Указам Прэзідэнта[2]. Вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Нагорна-Карабахскай Рэспублікі на выбарах 8 верасня, якія прайшлі пасля адстаўкі 1 верасня Араіка Аруцюняна. З 9 верасня абраны кіраўніком дзяржавы[3].

На перыяд прэзідэнцтва Шахраманяна прыпалі баявыя дзеянні з 19 па 20 верасня 2023 года, якія скончыліся раззбраеннем Армія абароны НКР і падпісаннем ім указа аб спыненні існавання Нагорна-Карабахскай Рэспублікі і роспуску ўсіх яе дзяржаўных устаноў і арганізацый[4].

Заўвагі правіць

  1. Главой правительства Карабаха стал двоюродный брат экс-президента НКР (руск.). interfax.ru (18 верасня 2023).
  2. Arayik Harutyunyan resigns as president of Nagorno-Karabakh (англ.). OC Media (31 жніўня 2023). Праверана 9 верасня 2023.
  3. Artsakh parliament elects Samvel Shahramanyan as president (англ.). arka.am (9 верасня 2023). Праверана 9 верасня 2023.
  4. Власти непризнанного Карабаха объявили о скором прекращении существования республики (руск.). BBC News Русская служба (28 верасня 2023). Праверана 28 верасня 2023.