Самотны востраў

беларускі мастацкі фільм

«Самотны востраў» (эст.: Üksik saar) ― беларускі мастацкі фільм, зняты ў 2012 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» сумесна с кінематаграфістамі Эстоніі і Латвіі.[1]

Самотны востраўM:
эст.: Üksik saar
Постар фільма
Жанр драматычны фільм, меладрама[d] і сямейны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Кінакампанія Беларусьфільм, Q61394032? і F.O.R.M.A.[d]
Працягласць 99 хв.
Бюджэт 1 230 000 €
Краіна
Мова эстонская мова і руская
Год 1 сакавіка 2012 і 30 сакавіка 2012
IMDb ID 1871309

Сюжэт правіць

Прыватнае жыццё людзей у вялікім горадзе тоіць у сабе мноства загадак. Прафесар-літаратуразнавец не можа знайсці агульнай мовы са сваім сынам, машыністам цеплавоза. Няпроста складваюцца адносіны маладой настаўніцы і старшакласніка ― сына эстонскага таксіста і сцюардэсы-беларускі. Двое сяброў, былых саслужыўцаў-маракоў, закаханы ў адну і тую ж жанчыну, і ўсе трое не ў сілах разарваць шматгадовы любоўны трыкутнік. Маленькая балерына, прыкаваная да інваліднага вазка, мучыць маці, лічачы яе вінаватай свайго няшчасця… Героям нялёгка разблытаць тонкія ніткі складаных адносін, і дапамагчы ім можа толькі шчырае жаданне зразумець і прабачыць саміх сябе, а таксама тых, хто знаходзіцца побач.

Гісторыя здымак і пракат правіць

Здымкі фільма адбываліся ў Эстоніі. Праца над фільмам завяршылася ў снежні 2011 года. 26 сакавіка 2012 года ў Бабруйску ў кінатэатры «Товарищ» адбылася мясцовая прэм’ера фільма, а таксама творчая сустрэча з заслужаным артыстам Беларусі Ігарам Сігавым.

У галоўных ролях правіць

Акцёр Роля
Лембіт Ульфсак прафесар
Юхан Ульфсак[et] Олаф Олаф
Лена Куўрмаа Піле Піле
Ігар Сігаў Марцін Марцін
Святлана Зелянкоўская Эліс Эліс
Барыс Палунін Ян Ян
Валерыя Арланава[ru] Ангела Ангела
Агнета Камінская Етэ Етэ
Вераніка Пляшкевіч Крысціна Крысціна
Улад Жураўлёў Дзіма Дзіма

Здымачная група правіць

Узнагароды і намінацыі правіць

Зноскі

  1. «Одинокий остров» «Беларусьфильма» (руск.). СБ. Беларусь сегодня (3 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2021. Праверана 20 чэрвеня 2023.

Спасылкі правіць