Самуіл Іванавіч Маскевіч

(пам. 1633) падваявода новагародскі, мемуарыст

Самуіл Іванавіч Маскевіч (17 ліпеня 1580(1580-07-17), Сэрвач, Новагародскае ваяводства1642, 1632[1] ці не раней за снежань 1633) — аўтар аднаго з першых на тэрыторыі Беларусі польскамоўных помнікаў мемуарнай літаратуры — «Дыярыуша». Дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Наваградскага павета (1617—1618), пазней — наваградскі земскі пісар.

Самуіл Іванавіч Маскевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 ліпеня 1580(1580-07-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 1642, 1632[1] ці не раней за снежань 1633
Грамадзянства
Дзеці Багуслаў Казімір Маскевіч[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, hussar, афіцэр

Паходзіў са шляхецкай засцянковай сям'і. Адукацыю атрымаў у Наваградку. Па-за часам вайсковай службы быў пры дварах магнатаў А. Вішнявецкага і Радзівілаў; шмат падарожнічаў.

Дыярыуш

правіць

У творы ахопленыя падзеі з 1594 па 1621 гг., у т.л. Маскоўскай вайны (1609—1618), але запісаныя на падставе ўспамінаў аўтара, а не адразу за падзеямі. Пытанні вялікай палітыкі аўтарам не закранаюцца.

Адзначаецца[2] аб'ектыўнасць Маскевіча пры характарызацыі ўсіх бакоў гістарычных падзеяў — так, у падрабязным апісанні аблогі Смаленска падкрэсленая мужнасць абаронцаў горада, асабліва яго ваяводы М. Шэйна, крытычна ацэнены дзеянні ваенаначальнікаў Рэчы Паспалітай; значнае месца ў творы займае апісанне побыту маскоўскіх баяраў, станоўча ацэненыя іх меркаванні наконт польскіх шляхецкіх вольнасцяў як шляхецкага свавольства. Аўтар апраўдвае жорсткую рэакцыю рускага сялянства ў дачыненні да войска Рэчы Паспалітай як помсту за прынесеныя войскам бедствы вайны.

Крыніцы

правіць
  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #104479948X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 сакавіка 2025.
  2. Белазаровіч, С.58.

Літаратура

правіць
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7. С.57,58.

Спасылкі

правіць