Самуіл Іосіфавіч Алёшын
Самуіл Іосіфавіч Алёшын (руск.: Самуил Иосифович Алёшин; сапраўднае прозвішча — Катляр; 8 [21] ліпеня 1913, Замбраў, Царства Польскае, Расійская імперыя — 27 лютага 2008, Масква, Расія) — савецкі пісьменнік і драматург, сатырык, мемуарыст.
Самуіл Іосіфавіч Алёшын | |
---|---|
Род дзейнасці | пісьменнік, драматург, сатырык |
Дата нараджэння | 8 (21) ліпеня 1913 ці 21 ліпеня 1913[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лютага 2008 (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Замбраве ў Царстве Польскім (цяпер у Польшчы) у яўрэйскай сям’і ўрача Іосіфа Абрамовіча Катляра (1879—1927) і настаўніцы Клары Самойлаўны Катляр (1880—1956). Сям’я пераехала ў Маскву ў пачатку 1914 года.
У 1930 годзе паступіў у Аўтатрактарны інстытут, які ў 1932 годзе быў пераўтвораны ў Ваенную акадэмію матарызацыі і механізацыі РСЧА. У 1935 годзе скончыў прамысловы факультэт акадэміі, працаваў у НАТІ, адначасова пісаў апавяданні. У 1936 годзе быў арыштаваны брат Самуіла Эмануіл, а ён сам выключаны з камсамола за страту пільнасці.
Некаторы час слухаў лекцыі ў Вячэрнім літаратурным інстытуце, затым браў кансультацыі ў Л. І. Цімафеева, з якім на ўсё жыццё захаваў сяброўскія адносіны. Пачаў друкавацца ў 1940 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны быў інжынерам танкавых войскаў, знаходзіўся на Сталінградскім фронце. Пасля вайны працягваў працаваць у НАТІ, стаў начальнікам лабараторыі, абараніў дысертацыю. Заняўся драматургіяй, першая пастаўленая п’еса — «Дырэктар» (1950). У 1952 годзе звольніўся з працы, займаўся літаратурнай працай.
Член СП СССР (1954).
Чытаў курс лекцый «Майстэрства кінадраматурга» на сцэнарным аддзяленні Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў. Пахаваны ў Маскве на Вастракоўскіх могілках.
Жонка — Зоя Аляксееўна Любарская (1915—1989).
- ↑ АЛЁШИН Самуил Иосифович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 56–58. — ISBN 5-94848-245-6