Самуіл Мендэлевіч Бурак
Самуіл Мендэлевіч (Маркавіч) Бурак (1872—1938) — урач-отарыналарынголаг. Доктар медыцынскіх навук (1902), прафесар (1906)[2].
Самуіл Мендэлевіч Бурак | |
---|---|
Дата нараджэння | 1872 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 сакавіка 1938 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | урач, оталарынголаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1902) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Сямён Майсеевіч Алукер |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Марыупалі ў сям’і служачага[3].
Закончыў медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэта (1897). Працаваў у Харкаўскім універсітэце, Харкаўскім ваенным шпіталі. У 1925—1938 гадах — у Беларускім медыцынскім інстытуце (Мінск), першы загадчык кафедры хвароб вуха, горла і носа[2].
Навуковая дзейнасцьПравіць
Аўтар першага фундаментальнага кіраўніцтва па отарыналарынгалогіі на беларускай мове ў 3 частках «Хваробы вуха, носа i горла», 1934. Апублікаваў шэраг навукова-папулярных брашур[3].
Грамадская дзейнасцьПравіць
Удзельнік шматлікіх навуковых з’ездаў і канферэнцый, у т. л. міжнародных (Будапешт, 1909; Мадрыд, 1932). Старшыня праўлення Беларускай асацыяцыі отарыналарынгалагічнага таварыства, 1928—1938, член-карэспандэнт Парыжскага, ганаровы член Мадрыдскага отарыналарынгалагічных таварыстваў[3].
БібліяграфіяПравіць
- Гігіена голасу / С. Бурак. — Мінск, 1931
- Узаемаадносіны паміж отарыналарынгалогіяй і ўнутранай медыцынай у свеце старых і новых даных, 1933
- Склерома верхніх і ніжніх дыхальных шляхоў : з 56 рысункамі ў тэксце і 1 геаграфічнай картай, 1933
- Гарлавыя сухоты, іх паходжанне, папярэджанне і лячэнне, 1933
- Хваробы вуха, носа, горла, 1934
- Беражы слух ― беражы вушы : (навукова-папулярны нарыс), 1934
- Хваробы вуха, носа і горла : падручнік, 1934
- Склеромныя захворванні верхніх і ніжніх дыхальных шляхоў, 1931
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Бурак Самуіл Мендэлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. (Форма імя: Самуил Маркович (Менделевич)).
- Профессор Самуил Маркович Бурак: [Некролог] //Вести, оториноларингологии. — 1938. — N 3. — С. 223—224; Журн. ушных, носовых и горловых болезней. — 1938. — Т. 15, кн.4. — С. 477—478; Мед. журн. БССР. — 1938.-№ 3. — С. 103—104.
- Евстафьев Н. Т. О деятельности профессора Самуила Марковича Бурака в становлении и развитии оториноларингологии в БССР (к 50-летию каф. оториноларингологии Минского мед. ин-та) //Вестн. оториноларингологии. — 1977. -М 4. — С. 95-96.
- Бурак Самуил Мендэлевич (1872—1938), беларускі савецкі атарыналарынголаг //БелСЭ. — Мн., 1970. — Т. 2. — С. 470.