Самуіл Саламонавіч Міндлін

савецкі вучоны ў галіне тэрапіі, прафесар

Самуіл Саламонавіч Міндлін (руск.: Миндлин Самуил Соломонович; 1896, Шаркаўшчына — 1951, Растоў-на-Доне) — савецкі вучоны ў галіне тэрапіі. Доктар медыцынскіх навук (1937), прафесар (1938).

Самуіл Саламонавіч Міндлін
Дата нараджэння 1896
Месца нараджэння
Дата смерці 1951
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук

Біяграфія правіць

Міндлін Самуіл Саламонавіч (Залманавіч) нарадзіўся ў беднай шматдзетнай сям'і. У дзяцінстве пераехаў з сям'ёй у Екацярынаслаў, дзе скончыў камерцыйнае вучылішча. З 1916 вучыўся на медыцынскім факультэце Данскога ўніверсітэта ў Растове-на-Доне. Пасля атрымання дыплома лекара ў 1921 г. працаваў у клініцы факультэцкай тэрапіі Данскога ўніверсітэта. У 1940 г. прызначаны загадчыкам кафедры факультэцкай тэрапіі Растоўскага медыцынскага інстытута. У гады Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў г. Ленінагорск ва Усходнім Казахстане, затым у Баку, Ташкент, загадваў тэрапеўтычным аддзяленнем буйнога эвакашпіталя. Пасля вызвалення Растова-на-Доне вярнуўся да загадванне кафедры факультэцкай тэрапіі.
У сферы навуковых інтарэсаў Міндліна вывучэнне пытанняў патагенэзу, клінікі, дыягностыкі і лячэння розных захворванняў унутраных органаў, у прыватнасці, артэрыяльнай гіпертэнзіі і зацяжнога сэптычнага эндакардыту. Яго пяру належаць каля 50 друкаваных прац, у тым ліку 3 манаграфіі.

Зноскі

Спасылкі правіць