Сантас Урдзінаран
Сантас Урдзінаран (ісп.: Santos Urdinarán; 30 сакавіка 1900 — 14 ліпеня 1979) — футбаліст зборнай каманды Уругвая. Нападнік. Чэмпіён свету 1930.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушка | Маленькі баск (ісп.: Vasquito) | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
30 сакавіка 1900
|
||||||||||||||||||||||||||||||
Памёр |
14 ліпеня 1979 (79 гадоў)
|
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Уругвай | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 170 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСантас Урдзінаран правёў усю сваю кар’еру ў складзе аднаго клуба — «Насьяналь» (з 1919 па 1933) на пазіцыі правага крайняга нападніка. Сантас — малодшы брат іншага былога іграка зборнай Уругвая, трохразовага чэмпіёна Паўднёвай Амерыкі і фармальна Алімпійскага чэмпіёна 1924 Антоніа Урдзінарана. У Антоніа была мянушка «Баск» (сям'я Урдзінаранаў паходзіць з баскаў), у той час як Сантаса празвалі «Маленькім баскам» менавіта па той прычыне, што ён быў малодшым братам Антоніа.
На чэмпіянаце свету 1930 Урдзінаран правёў адзін матч — стартавы для зборнай Уругвая, супраць Перу. Акрамя таго, Сантас Урдзінаран — двухразовы (1924, 1928) алімпійскі чэмпіён і трохразовы (1923, 1924, 1926) чэмпіён Паўднёвай Амерыкі.
Сантас Урдзінаран — пяціразовы чэмпіён Уругвая: 1919, 1920, 1922, 1923, 1924.
Зноскі
Літаратура
правіць- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.