Санча III Кастыльскі
Санча III Кастыльскі (ісп.: Sancho III de Castilla) або Санча III Жаданы (ісп.: Sancho III el Deseado) (1134 — 31 жніўня 1158, Таледа) — кароль Кастыліі з 1157 г. Старэйшы сын Берэнгелы Барселонскай і Альфонса VII Кастыльскага, па волі якога землі Кастыліі і Леона былі падзелены паміж двума яго сынамі — пасля смерці бацькі Санча стаў каралём Кастыліі, а яго брат Фернанда атрымаў у спадчыну каралеўства Леон. Санча садзейнічаў стварэнню ордэна Калатравы, калі тампліеры адмовіліся падтрымліваць абарону памежнага горада Калатрава, у валоданне якім ён быў перададзены Альфонсам VI у 1147 годзе. Санча перадаў валоданне Калатравой, абату Раймонду Дыега Веласкесу, які і арганізаваў новы ваенны ордэн. Санча III пахаваны ў капэле сабора Санта-Марыя-дэ-Таледа.
Санча III Кастыльскі | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
каля 1134 |
Смерць |
31 жніўня 1158[1] |
Месца пахавання | |
Род | Бургундская дынастыя[d] |
Бацька | Альфонса VII |
Маці | Берэнгела Барселонская[d] |
Жонка | Бланка Наварская[d][2] |
Дзеці | Альфонса VIII Кастыльскі |
Веравызнанне | каталіцтва |
Дзейнасць | кіраўнік, воін |
![]() |
Шлюбы і дзеціПравіць
30 студзеня 1151 г. ажаніўся з Бланкай Наварскай, дачкой Гарсіі VI, караля Навары. Ад гэтага шлюбу нарадзілася толькі адно дзіця:
- Альфонса VIII (1155—1214), пераемнік Санча III на каралеўскім прастоле Кастыліі.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. Sancho III, Rey de Castilla // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Бургундская дынастыя | ||
Папярэднік Альфонса VII |
Кароль Кастыліі 1157 — 1158 |
Пераемнік Альфонса VIII |