Сан-Ларэнца-фуоры-ле-Мура

Базіліка Святога Лаўрэнція за гарадской сцяной (італ.: San Lorenzo fuori le Mura; Сан-Ларэнца-фуоры-ле-Мура) — адна з сямі паломніцкіх цэркваў Рыма, пабудаваная ў 580-я гг. на месцы пахавання святога Лаўрэнція. У XIII стагоддзі Папа Ганорый III прыбудаваў да старажытнага больш маштабны раманскі храм. З 1374 па 1847 гады ў Сан-Ларэнца знаходзілася кафедра лацінскіх патрыярхаў Іерусаліма. Фасад базілікі быў разбураны падчас саюзніцкіх бамбардзіровак Рыма ў ліпені 1943 г.; аднаўленчыя працы працягваліся да 1949 г. У склепе захаваліся выключныя раннехрысціянскія саркафагі. Вакол храма распасціраюцца адносна сучасныя могілкі Кампа Верана.

Славутасць
Сан-Ларэнца-фуоры-ле-Мура
Адноўлены пасля вайны фасад
Адноўлены пасля вайны фасад
41°54′09″ пн. ш. 12°31′14″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Italy.svg Італія
Горад Рым
Канфесія каталіцтва
Епархія Рымская дыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль раманскае мастацтва[d]
Дата заснавання VI стагоддзе
Сайт basilicasanlorenzo.it
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У цэрквы пахаваныПравіць

СпасылкіПравіць