Сапоцкінскі сельсавет
Сапо́цкінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Сапоцкін.
Сапоцкінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Гродзенскі раён |
Уключае | 50 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сапоцкін |
Дата ўтварэння | 23 студзеня 2014 |
Насельніцтва (2019) | 3 286 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
12 кастрычніка 1940 года ў складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР утвораны Сапоцкінскі пассавет. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. Пасля скасавання Сапоцкінскага раёна з 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 1 верасня 1959 года ў склад Сапоцкінскага пассавета перададзены: усе населеныя пункты скасаванага Новікаўскага сельсавета, вёскі Васілевічы і Навасады скасаванага Рачыцкага сельсавета, вёскі Каўняны, Кодзеўцы і Шынкаўцы скасаванага Сільванавецкага сельсавета, вёска Асочнікі Соніцкага сельсавета, вёскі Самбары і Шадзінцы Лойкаўскага сельсавета[1]. 1 жніўня 1966 года ў склад пассавета перададзены населеныя пункты: Баяры, Галынка, Маркаўцы, Перстунь, Пралейкі Гінавіцкага сельсавета, а таксама Калеты, Пясчаны, Радзівілкі і Чарток Соніцкага сельсавета, у склад Соніцкага сельсавета перададзены населеныя пункты Васілевічы, Каўняны, Кодзеўцы, Навасады, Самборы, Шадзінцы і Шынкаўцы[2]. 17 лістапада 1986 года ў склад Раціцкага сельсавета перададзены вёскі Баяры і Перстунь[3]. 16 сакавіка 1987 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Васілевіцкага сельсавета (17 вёсак: Асташа, Васілевічы, Вусенікі, Галавенчыцы, Гарачкі, Дзмісевічы, Кадыш, Каўняны, Кодзеўцы, Навасады, Нямнова, Самборы, Сінявічы, Сонічы, Шадзінцы, Шынкаўцы і Ятвезь)[4], 20 верасня 2002 года — тэрыторыя скасаванага Лойкаўскага сельсавета (15 вёсак: Белічаны, Белыя Балаты, Беражаны, Васарабы, Войтаўцы, Забрачаны, Зарачанка, Келбаскі, Лінкі, Лойкі, Монькаўцы, Плоскаўцы, Плябанскія, Селіванаўцы, Шэмбелеўцы)[5].
23 студзеня 2014 года Сапоцкінскі пассавет рэарганізаваны ў Сапоцкінскі сельсавет[6].
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (49 населеных пунктаў, без Сапоцкіна) — 2847 чалавек[7], з іх 83,9 % — палякі, 11,5 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы[8]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (50 населеных пунктаў) — 3286 чалавек[9].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 100 О решении вопросов административно-территориального устройства Гродненского района
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 23 января 2014 г. № 287 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Гродненского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.