Сапоцкінскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Сапо́цкінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Сапоцкін.

Сапоцкінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 50 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сапоцкін
Дата ўтварэння 23 студзеня 2014
Насельніцтва (2019) 3 286
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

12 кастрычніка 1940 года ў складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР утвораны Сапоцкінскі пассавет. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. Пасля скасавання Сапоцкінскага раёна з 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 1 верасня 1959 года ў склад Сапоцкінскага пассавета перададзены: усе населеныя пункты скасаванага Новікаўскага сельсавета, вёскі Васілевічы і Навасады скасаванага Рачыцкага сельсавета, вёскі Каўняны, Кодзеўцы і Шынкаўцы скасаванага Сільванавецкага сельсавета, вёска Асочнікі Соніцкага сельсавета, вёскі Самбары і Шадзінцы Лойкаўскага сельсавета[1]. 1 жніўня 1966 года ў склад пассавета перададзены населеныя пункты: Баяры, Галынка, Маркаўцы, Перстунь, Пралейкі Гінавіцкага сельсавета, а таксама Калеты, Пясчаны, Радзівілкі і Чарток Соніцкага сельсавета, у склад Соніцкага сельсавета перададзены населеныя пункты Васілевічы, Каўняны, Кодзеўцы, Навасады, Самборы, Шадзінцы і Шынкаўцы[2]. 17 лістапада 1986 года ў склад Раціцкага сельсавета перададзены вёскі Баяры і Перстунь[3]. 16 сакавіка 1987 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Васілевіцкага сельсавета (17 вёсак: Асташа, Васілевічы, Вусенікі, Галавенчыцы, Гарачкі, Дзмісевічы, Кадыш, Каўняны, Кодзеўцы, Навасады, Нямнова, Самборы, Сінявічы, Сонічы, Шадзінцы, Шынкаўцы і Ятвезь)[4], 20 верасня 2002 года — тэрыторыя скасаванага Лойкаўскага сельсавета (15 вёсак: Белічаны, Белыя Балаты, Беражаны, Васарабы, Войтаўцы, Забрачаны, Зарачанка, Келбаскі, Лінкі, Лойкі, Монькаўцы, Плоскаўцы, Плябанскія, Селіванаўцы, Шэмбелеўцы)[5].

23 студзеня 2014 года Сапоцкінскі пассавет рэарганізаваны ў Сапоцкінскі сельсавет[6].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (49 населеных пунктаў, без Сапоцкіна) — 2847 чалавек[7], з іх 83,9 % — палякі, 11,5 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы[8]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (50 населеных пунктаў) — 3286 чалавек[9].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 100 О решении вопросов административно-территориального устройства Гродненского района
  6. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 23 января 2014 г. № 287 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Гродненского района Гродненской области
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.