Сасновы Бор (Маладзечанскі раён)
пасёлак у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Сасно́вы Бор[1] (трансліт.: Sasnovy Bor, руск.: Сосновый Бор) — пасёлак у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мясоцкага сельсавета.
Пасёлак
Сасновы Бор
| ||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 2 км на поўнач ад горада Маладзечна, 74 км ад Мінска. 219 гаспадарак, 615 жыхароў (2012).
Пасёлак узнік у 1970-я гады, 12 лістапада 1974 года атрымаў назву Сасновы Бор[2].
У 2002 годзе 175 двароў, 616 жыхароў; Маладзечанская зверагаспадарка, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, дзіцячы сад, магазін.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 12 лістапада 1974 г. № 587-VIII Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Мясоцкага сельсавета Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 32 (1442).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сасновы Бор (Маладзечанскі раён)