Сахарскі Атлас (араб. الأطلس الصحراوي‎‎) — сістэма горных хрыбтоў у Алжыры і Марока, самая ўсходняя частка Атласкіх гор. Вышыні 1200—1500 м, найвышэйшы пункт — гара Джэбель-Айса (2236 м). Цягнецца ад мяжы Алжыра і Марока на захадзе, дзе злучаецца з Высокім Атласам, да паўночна-ўсходняй часткі Алжыра, дзе, сустракаючыся з Тэль-Атласам, утварае горы Аўрэс.

Сахарскі Атлас
Карта Атласкіх гор
Карта Атласкіх гор
Краіны
Горная сістэмаАтлас 
Найвышэйшая вяршыняДжэбель-Айса 
Вышыня2236 м 
Сахарскі Атлас (Алжыр)
Сахарскі Атлас

Сахарскі Атлас складаецца з некалькіх драбнейшых хрыбтоў — Амур, Ксур і Улед-Найл. У сезон дажджоў з хрыбтоў сцякаюць вадзі, такія як Шэліф і Джэдзі, якая сілкуе возера Шот-Мельгір. У рэльефе пераважаюць сталовыя вяршыні, часта сустракаюцца выхады саляносных парод. Ландшафты паўпустынныя, у верхняй частцы гор растуць рэдкалессі з каменнага дуба, алепскай хвоі, туі, ядлоўца.

Сахарскі Атлас адзначае паўночны край пустыні Сахара — на поўдзень ад яго размяшчаецца пустыня Вялікі Заходні Эрг. Ападкі, якія выпадаюць у раёне хрыбта, робяць яго больш прыдатным для вядзення сельскай гаспадаркі, чым раён плато на поўначы. Населены берберамі.