Саюз супольнай справы

«Саюз супольнай справы» — канспірацыйная падпольная арганізацыя з Маладзечна.

Саюз супольнай справы
Адміністрацыйны цэнтр Маладзечна
Тып арганізацыі падпольная
Кіраўнікі
Кіраўнік Анатоль Радзюкевіч
Заснаванне
Дата заснавання 1949
Ліквідацыя
Дата скасавання 1951

Арганізацыя

правіць

На чале арганізацыі быў «актыўны беларускі нацыяналіст» Радзюкевіч. Падчас нямецкай акупацыі ён быў сябром СБМ, у 1944 закончыў курсы кіроўнага складу арганізацыі ў Альбярціне. Імаверна, з Беларусі не выязджаў.

«Саюз супольнай справы» складаўся з троек, аднак агульная колькасць сяброў невядомая.

Дзейнасць

правіць

Пра «Саюз супольнай справы» вядома не шмат і ўсе гэтыя звесткі паходзяць з матэрыялаў савецкай дзяржбяспекі. Ён быў заснаваны ў 1949 годзе ў Маладзечанскай вобласці. Паводле звестак савецкай дзяржбяспекі, яна была створаная «з мэтай вядзеньня барацьбы супраць Савецкай улады за стварэньне беларускай буржуазнай дзяржавы».

Акрамя вярбоўкі новых сяброў, канспірацыйнікі займаліся вырабам і распаўсюдам сярод насельніцтва антысавецкіх ўлётак, адозваў. Яны былі «накіраваныя супраць мерапрыемстваў, якія праводзілі Камуністычная партыя і Савецкі ўрад у галіне сельскай гаспадаркі», то бок, мелі антыкалгасны змест, а сама арганізацыя магла ўзнікнуць у час актывізацыі супраціўлення сялянства масавай калектывізацыі.

Сябры арганізацыі, нібыта, таксама мусілі набываць зброю і боепрыпасы, а таксама ствараць партызанскія атрады для ўзброенай барацьбы ў выпадку вайсковага канфлікту паміж СССР і Захадам.

Радзюкевіч пакінуў нямала дакумэнтальных сведчанняў існавання «Саюза супольнай справы». Напрыклад, завербаваныя сябры давалі пісьмовыя «забавязацельствы» і атрымлівалі ад кіраўніка арганізацыі «пасьведчанні-даведкі», на якіх стаяла пячатка «Саюза супольнай справы» — яны сведчылі пра прыналежнасць гэтых людзей да арганізацыі. Гэтыя даведкі склаў Радзюкевіч, а надрукаваў на пішучай машынцы ў 1949 годзе ўдзельнік арганізацыі Скарнічэнка, які працаваў у Маладзечне метадыстам Інстытута ўдасканалення настаўнікаў.

Паводле звестак МГБ, кіраўнікі арганізацыі мелі намер усталяваць сувязь з «узброенай бандай беларускага нацыяналіста Мятліцкага», якая ў той час дзейнічала ў Маладзечанскай вобласці. У 1951 годзе МГБ выкрыў і ліквідаваў арганізацыю.

Спасылкі

правіць