Саюз (касмічны карабель)
«Саю́з» — серыя савецкіх, пазней расійскіх касмічных караблёў (КК) аднаразовага выкарыстання для арбітальных палётаў вакол Зямлі; таксама праграма іх распрацоўкі (з 1962) і запускаў (з 1966).
КК «Саюз» прызначаліся для вырашэння тэхнічных і навуковых задач у каляземнай касмічнай прасторы, дастаўкі экіпажаў (1—3 чал.) на борт арбітальных станцый і вяртання касманаўтаў на Зямлю; былі і беспілотныя мадыфікацыі.
У 1967—81 гадах на арбіты было выведзена 40 «Саюзаў», у т.л. 2 беспілотныя.
Маса запраўленага і ўкамплектаванага «Саюза» да 6,9 т, даўжыня 7,2 м, дыяметр 2,7 м. Аб'ём жылых адсекаў 10,45 м³. Плошча панэлей сонечных батарэй да 14 м². Працягласць аўтаномнага палёту да 30 сутак, у складзе арбітальнага комплексу — да 180 сутак.
На арбіту выводзіцца аднайменнай ракетай-носьбітам з касмадрома Байканур.
Складаецца з 3 адсекаў, якія злучаны паміж сабой і аддзяляюцца пры пасадцы:
- спускальны апарат, дзе знаходзіцца экіпаж у час старту, стыкоўкі, расстыкоўкі і пасадкі;
- арбітальны (бытавы) адсек са стыковачным агрэгатам;
- прыборна-агрэгатны адсек з рухальнай устаноўкай.
На базе «Саюза» быў распрацаваны КК «Саюз Т» (запускі ў 1979—86) і «Саюз ТМ» (з 1986) для дастаўкі экіпажаў адпаведна на арбітальныя станцыі «Салют» і «Мір» і вяртання касманаўтаў на Зямлю.
«Саюз ТМ» выкарыстоўваецца як карабель-выратавальнік для Міжнароднай касмічнай станцыі. Было запушчана 15 «Саюзаў Т» і 32 «Саюзаў ТМ» (2000). На аснове «Саюза» створаны таксама грузавы транспартны КК «Прагрэс».
На працягу шэрагу гадоў касмічныя караблі серыі Саюз з'яўляюцца адзіным сродкам выхаду чалавецтва ў космас[1]
-
Ккасмічны карабель Саюз ТМА 8
-
Ккасмічны карабель Саюз ТМА 16
-
Ккасмічны карабель Саюз ТМА 7
Зноскі
правіць- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 21 студзеня 2018.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Ларыёнаў У. С. «Саюз» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 219—220. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Космическая программа «Союз» // сайт Научно-исследовательского испытательного центра подготовки космонавтов им. Ю.А.Гагарина.