Саўлюс Мікалюнас

літоўскі футбаліст

Саўлюс Мікалюнас (літ.: Saulius Mikoliūnas; нар. 2 мая 1984, Вільнюс, Літоўская ССР) — літоўскі футбаліст, паўабаронца вільнюскага «Жальгірыса» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Літвы.

Футбол
Саўлюс Мікалюнас
Миколюнас1.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 2 мая 1984(1984-05-02)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Літвы Літва
Рост 178 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Літвы Жальгірыс
Нумар 13
Клубная кар’ера[* 1]
2003 Сцяг Літвы Швіеса (Вільнюс) 13 (1)
2004—2009 Сцяг Літвы Каўнас 23 (0)
2005—2009   Сцяг Шатландыі Хартс (Эдынбург) 102 (11)
2009—2012 Сцяг Украіны Арсенал (Кіеў) 78 (6)
2013—2014 Сцяг Украіны Севастопаль 16 (0)
2014—2015 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 32 (4)
2016— Сцяг Літвы Жальгірыс (Вільнюс) 70 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2016 Сцяг Літвы Літва 74 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 снежня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 снежня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Пачаў прафесійныя футбольныя выступы ў клубе «Швіеса» з роднага Вільнюса ў 2002 годзе. У 2004 перайшоў у стан дзеючага чэмпіёна Літвы футбольнага клуба «Каўнас», у складзе якога ў тым жа годзе выйграў усе ўнутраныя футбольныя трафеі Літвы.

На працягу 2005—2009 гадоў выступаў у Эдынбургу, дзе абараняў колеры мясцовага клуба «Хартс» у чэмпіянаце Шатландыі. За клуб з Эдынбурга правёў 125 матчаў, у якіх вызначыўся 12 разоў. Сыграў 102 матчы ў чэмпіянаце Шатландыі (11 галоў), 11 — у Кубку Шатландыі, 7 — у Кубку Лігі, 5 — у еўракубках (1 гол). Выйграў Кубак Шатландыі 2006 года.

Улетку 2009 года на правах свабоднага агента заключыў трохгадовы кантракт з кіеўскім «Арсеналам». Дэбют у Прэм'ер-лізе Украіны адбыўся 18 ліпеня 2009 года ў матчы супраць луганскай «Зары» (нічыя 0:0). Паступова Саўлюс стаў асноўным гульцом каманды і нават у 2012 годзе дапамог клубу ўпершыню ў гісторыі выйсці ў еўракубкі.

У пачатку 2013 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі ў «Арсенале», клуб вымушаны быў адпусціць большасць высокааплатных футбалістаў, у тым ліку і Саўлюса, які ў якасці вольнага агента, разам з партнёрамі па камандзе Аляксандрам Каўпаком і Сяргеем Сіманенкам, 21 студзеня 2013 года падпісаў кантракт з футбольным клубам «Севастопаль», які выступаў у Першай лізе. Разам з «Севастопалем» выйграў Першую лігу і потым гуляў у Прэм'ер-лізе. Узімку 2014 года, аднак, быў адхілены ад асноўнай каманды крымчан[3]. Фармальна заставаўся ў складзе клуба да лета, хоць трэніраваўся асобна і шукаў варыянты працягу кар’еры.

У жніўні 2014 года на правах свабоднага агента падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[4]. Праз праблемы з дакументамі, аднак, змог дэбютаваць за салігорскі клуб толькі 20 верасня 2014 года, калі выйшаў на замену ў матчы супраць «Нафтана» і сваёй галявой перадачай дапамог салігорцам перамагчы 2:0.

У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2015, згодна з новым рэгламентам, перастаў трапляць пад ліміт легіянераў у чэмпіянаце Беларусі, як ігрок нацыянальнай зборнай. У складзе салігорскага клуба здолеў замацавацца ў якасці асноўнага левага абаронцы.

У снежні 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком вільнюскага «Жальгірыса»[6].

МіжнароднаяПравіць

З 2004 года трывала выступае за нацыянальную зборную Літвы.

ДасягненніПравіць

  •   01  Чэмпіён Літвы (5): 2004, 2016, 2020, 2021, 2022
  •   02  Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы (3): 2017, 2018, 2019
  •   Уладальнік Кубка Літвы (6): 2004, 2016, 2016 (восень), 2018, 2021, 2022
  •   Уладальнік Суперкубка Літвы (5): 2004, 2016, 2017, 2020, 2023
  •   02  Срэбраны прызёр чэмпіянату Шатландыі: 2005/06
  •   03  Бронзавы прызёр чэмпіянату Шатландыі: 2008/09
  •   Уладальнік Кубка Шатландыі: 2006
  •   Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2012/13
  •   03  Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015

Зноскі

СпасылкіПравіць