ФК Харт оф Мідлатыян

шатландскі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Хартс)

«Харт оф Мідлатыян» (англ.: Heart of Midlothian F.C.) — шатландскі футбольны клуб з горада Эдынбург, прадстаўнік Шатландскага Прэм’ершыпа. Адзін з двух клубаў горада, якія прадстаўляюць найвышэйшую лігу краіны, другі мае назву «Хайберніян». Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Тайнкасл», які размяшчаецца ў эдынбургскім раёне Горгі. Стадыён з’яўляецца хатняй арэнай з 1886 года і змяшчае 17 420 гледачоў. У 2005 годзе літоўска-расійскі бізнесмен і банкір Уладзімір Раманаў выкупіў большую частку правоў на клуб у былога ўладальніка Крыса Робертсана. На сённяшні дзень клуб знаходзіцца пад вонкавым адміністрацыйным кантролем, паклаўшы канец уладанню клубам Уладзімірам Раманавым. Апошнім значным дасягненнем клуба лічыцца перамога ў Кубку Шатландыі ў 2012 годзе, дзе ў фінале «сэрцы» перамаглі свайго спрадвечнага суперніка клуб «Хайберніян» з лікам 5:1[1].

Хартс
Поўная назва Heart of Midlothian Football Club
Мянушкі The Maroons, The Hearts, Hearts, The Jam Tarts, Jambos
Заснаваны 1874
Горад Эдынбург, Шатландыя
Стадыён Тайнкасл
Умяшчальнасць: 17 420
Прэзідэнт Эн Б’юдж[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ершып
2018/19 6 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

ГісторыяПравіць

Найбольш ранішняе згадванне клуба пад назвай Heart of Midlothian у спартыўным кантэксце было зроблена ў газете The Scotsman 20 ліпеня 1864 года, калі каманда The Scotsman і Heart of Midlothian праводзілі гульню ў крыкет. На сённяшні дзень невядома меў гэты клуб дачыненне да футбольнага ці не, але ў тыя часу ў Брытаніі шмат клубаў таксама добра гулялі ў іншых відах спорту[2]. «Хартс» быў заснаваны ў 1874 годзе. Па розных меркаваннях назва была ўзята ад папулярнай невялічкай танцавальнай залы[3], якая ў сваю чаргу так звалася па вядомым рамане сэра Вальтэра Скота «Сэрца графства Мідлатыян» (Heart of Midlothian).

Клуб пачаў мець сур’ёзныя фінансавыя праблемы ў лістападзе 2011 года, што азначала, што кіраўніцтва было не ў стане выплаціць ігракам заробную плату[4], і клуб быў выстаўлены на продаж[5]. Заробак за кастрычнік быў выплачаны позна, а заробак за лістапад ігракі ўбачылі толькі праз дваццаць дзевяць дзён, літаральна за дзень іх заробку за снежань[6]. Але і заробак за снежань таксама не быў выплачаны своечасова[7], з-за чаго прафсаюз ігракоў падаў скаргу ў кіраўніцтва шатландскай Прэм’ер-лігі[8]. У гэты перыяд клуб параіў ігракам шукаць новы клуб[9]. 4 студзеня 2012 года кіраўніцтва Прэм’ер-лігі загадала «Хартсу» выплаціць усе нявыплачаныя заробкі да 11 студзеня і настойвала, каб заработная плата студзеня павінна была быць выплачана ў тэрмін да 16 студзеня[10]. «Хартс» выплаціў усе заробкі 16 студзеня пасля продажу Эгерта Ёнсана ва Вулверхэмптан Уондэрэрс[11].

17 чэрвеня 2013 года «Хартс» быў перададзіны пад вонкавы кантроль, маючы пазыку ў памеры 25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[12].

Фарм-клубыПравіць

Наступныя клубы раней прымыкалі да «Хартса», калі яны ўваходзілі ў холдынг Уладзіміра Раманава: «Каўнас» (Літва), «Партызан» (Беларусь).

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць