Светлы Бор (гарадзішча)

Светлы Бор — археалагічны помнік у Беларусі, гарадзішча V стагоддзя да н.э. — V стагоддзя н.э. каля вёскі Светлы Бор Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Славутасць
Светлы Бор
Краіна

Апісанне правіць

Мясцовая назва — Турынскі Гарадок.

За 1 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе ракі Свіслач, у месцы ўпадзення ў яе ракі Волма. Вышыня над забалочанай поймай ракі 5-6 м. Пляцоўка авальная, памерам 100 х 150 м, выцягнута з поўначы на поўдзень. Умацаванні адсутнічаюць.

Даследаванні правіць

Вядома з 1924 г. Абследавалі ў 1963 годзе Ю. І. Драгун, у 1985 годзе абследавала Т. С. Бубенька. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура правіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9