Святавіт
Святаві́т, Свентаві́т, ці Светаві́т — язычніцкае божаства ў заходне-славянскай міфалогіі. Ушаноўваўся таксама як бог вайны і дастатку.
![]() |
Святавіт на Вікісховішчы |
---|
Увасабляўся ў выглядзе чатырохгаловага ці чатырохтварага ідала. Атрыбуты Святавіта — белы конь, меч і коп'і.
У горадзе Арконе на востраве Ругене (цяпер Германія) знаходзіўся культавы цэнтр Святавіта — чатырохслуповы храм-свяцілішча (разбураны ў 1168 годзе).
ЛітаратураПравіць
- Святавіт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. С. 273—274.