Кунігунда Венгерская

(Пасля перасылкі з Святая Кінга)

Кунігунда Венгерская, або Святая Кінга (5 сакавіка 1224, Эстэргам — 24 ліпеня 1292) — каталіцкая святая, дачка венгерскага караля Белы IV і нікейскай прынцэсы Марыі Ласкарыны, жонка польскага князя Баляслава V. Пляменніца святой Лізаветы Венгерскай, сястрой святой Маргарыты Венгерскай і блажэннай Іяланты Польскай і нявесткай блажэннай Саламеі Пястоўны.

Кунігунда Венгерская
Род дзейнасці арыстакратка, religious sister
Дата нараджэння 5 сакавіка 1224[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1292(1292-07-24) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Бацька Бела IV[2]
Маці Марыя Ласкарына[2]
Муж Баляслаў V Сарамлівы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 15-гадовым узросце стала жонкай Баляслава, князя кракаўскага, якога неўзабаве абралі каралём. Сямейная пара дала перад кракаўскім біскупам зарок вечнай цноты (г.зн. Іосіфавага шлюбу), што адбылося па просьбе і пад уплывам Кунігунды.

Кунігунда вельмі дапамагла ўзбагачэнню і развіццю краіны, свой пасаг яна выдаткавала на абарону супраць манголаў (40000 залатых марак). Пасля мангольскага ўварвання 1241—1242 гадоў раздала шмат грошай на аднаўленне разбуранага.

Кунігунда пабудавала шматлікія храмы, манастыры, займалася іх забеспячэннем. Найбольш значным яе ўкладам з'яўляецца францысканскі манастыр у Старым Сончы, які стаў культурным цэнтрам рэгіёну.

Пасля смерці мужа, Кунігунда стала кларысінскай манашкай і нават на пахаванне мужа з'явілася ў вопратцы гэтага ордэна.

Раздала сваю маёмасць жабракам і вярнулася ў манастыр у Старым Сончы, дзе стала ігуменняй. Астатнія гады жыцця прысвяціла малітвам, раздачы міласціны, клопатам пра хворых.

Памерла 24 ліпеня 1292 года; у 1690 годзе была беатыфікавана, пяццю гадамі пазней названа святой заступніцай Польшчы і Літвы. 16 чэрвеня 1999 года кананізавана Папам Янам Паўлам II. Каталіцкая царква адзначае яе дзень 24 ліпеня.

Паданне правіць

Паводле падання, Кунігунда ў 1249 годзе паехала ў Венгрыю, каб прасіць бацьку дапамагчы Польшчы. Каля саляной шахты Кунігунда папрасіла бацьку даць солі палякам. Бацька выканаў просьбу і яна, каб пазначыць уладанне, кінула ў штольню залаты пярсцёнак. Гэты пярсцёнак, быццам, знайшлі праз два гады ў польскім горадзе Вялічка, калі пачалі распрацоўваць мясцовую саляную шахту.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Jan Dlugosz /Johannes Longius/ (1415—1480): «Vita beatae Cunegundis» (1474)
  • Wojciech Ketrzynski: «Vita et miracula sanctae Kyngae ducissae Cracoviensis» (Lemberg. 1884)
  • Schmied W.: Die K-.Sage (1891)

Спасылкі правіць