Свята-Ільінская царква (Дубок)

Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у в. Дубок Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Ільінская царква
Свята-Ільінская царква
Свята-Ільінская царква
51°39′56″ пн. ш. 23°42′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дубок
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Благачынне Брэсцкае 
Дата пабудовы 18 — 19 ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000086шыфр 113Г000086
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана на мяжы 18 — 19 ст. з дрэва.

Архітэктура правіць

Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб храма пераходзіць у трохгранную апсіду, па фронце праз кароткі бабінец да яго далучана трох'ярусная чатырохгранная званіца. Асноўны аб'ём накрыты агульным дахам з вальмамі над апсідай, шацёр званіцы і апсіды завершаны макаўкамі. Архітэктурная выразнасць пазбаўленага дэкору будынка дасягаецца выключна кампазіцыйнымі сродкамі, што спрадвеку было характэрна для народнага дарўлянага дойлідства: гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах, вуглы апрацаваны накладнымі, у апсідзе паўцыркульная люкарна.

Інтэр'ер правіць

Сцены малітоўнай залы, якая непасрэдна раскрываецца ў апсіду і бабінец, зрублены з брусоў, не ашаляваны, пафарбаваны.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць