Свята-Ільінская царква (Міхайлоўшчына)
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у в. Міхайлоўшчына Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Ільінская царква | |
---|---|
54°11′02″ пн. ш. 26°00′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Міхайлоўшчына |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Лідская епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | 1876 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1876 годзе з цэглы на месцы драўлянага храма.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавая кампазіцыя складаецца з двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцы, кароткай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы, апсіды. Шатровыя пакрыцці званіцы і малітоўнай залы завершаны макаўкамі. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, крапаваны аркатурнымі фрызамі, вуглавымі лапаткамі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Ільінская царква (Міхайлоўшчына)